Онлайн-конференция

Вопрос от 06.07.2016 16:40:10

Існуе такі стэрэатып, што Купалле - свята нежанатай моладзі, але насамрэч Купалле святкавалі ўсе. Больш за тое, існавала патрабаванне, каб усе жыхары вёскі ці горада – у гарадах таксама святкавалі Купалле – удзельнічалі ў святкаванні. Калі паглядзець на некаторыя купальскія песні, ёсць адмысловыя песні запрашальныя, дзе людзей запрашалі на свята. Моладзь хадзіла па вёсцы і спявала: "Хто не выйдзе на Купалле, каб яго закапалі, абярні, Божа, яго жонку калодаю, калодаю дубоваю, яго дзетак – цельпучкамі". Такія песні яскрава паказваюць, што святкавалі ўсе: і мужчыны, і жанчыны, і жанатыя, і не. Ёсць песня запрашальная да Месяца, каб ён "разлажыў купалейка, каб дзевачкі спявалі, каб музыкі ігралі, каб хлопчыкі гулялі, каб бабачкі сядзелі, а дзеткі глядзелі". Святкавалі разам, але ў кожнай групы насельніцтва была свая функцыя. На нежанатых хлопцаў і незамужніх дзяўчат была асаблівая ўвага, бо яны былі надзеяй усёй грамады на будучыню. Таму асноўныя абрады былі накіраваныя на моладзь і іх выконвала моладзь. Жанатыя і замужнія таксама ўдзельнічалі ў якасці распараджальнікаў, яны глядзелі, каб усё ішло па правілах, займаліся арганізацыйнымі момантамі, таксама спявалі песні, удзельнічалі ў абрадах. У кожнага ўзросту была свая мэта. Калі дзяўчаты імкнуліся выйсці замуж, то людзі больш сталага ўзросту выконвалі абрады на гаспадарчы прыбытак, каб усё было добра ў сям'і, на здароўе сям'і.

Ведущая: А не сохранилось ли данных, где в нашей стране было самое масштабное Купалье?

Д. Скворчевский: Такіх звестак у нас не захавалася і наўрад ці яны былі, бо кожная супольнасць адзначала з размахам. Адзначалася ў кожнай вёсцы. У адну і тую ж ноч па ўсёй краіне запальваюцца вогнішчы, можна меркаваць, як гэта было велічна і відовішчна. На мой погляд, гэта быў самы велічны момант.

Ведущая: А какие были игры самые распространенные на Купалье?

Д. Скворчевский: Гульняў было шмат, і не ўсе з іх былі прымеркаваныя да Купалля. Былі гульні, у якія гулялі цягам усяго года, таксама і на Купалле. Ноч кароткая, але трэба было неяк яе бавіць. Цяцерка, гульня Баяры. Хлопцы і дзяўчаты падзяляліся на два лагеры, спявалі песні, наступаючы адно на аднаго, і сэнс быў такі, што хлопцы былі павінны перахапіць дзяўчат і завезці ў свой лагер. Такія гульні былі скіраваныя на тое, каб фарміраваліся будучыя сямейныя пары. Каб хлопцы прыглядаліся да дзяўчат, а дзяўчаты да хлапцоў.