Онлайн-конференция

Вопрос от 06.07.2016 16:39:38

Сапраўды, свята Купалле мае дахрысціянскія карані. Хацелася б адзначыць тое, што гэтае свята з'яўляецца адным с самых старажытных на Беларусі. Святкаванне Купалля пачалося ў старажытныя часы, гэта яшчэ бронзавы век, калі на Беларусі з'явіліся першыя прадстаўнікі індаеўрапейскіх народнасцяў, і з гэтага часу - з бронзавага веку - населенасць Беларусі не перарывалася. Калі паглядзець на фальклорныя песні, на купальскія песні і параўнаць іх з тэкстамі іншых індаеўрапейскіх народнасцяў – старажытнаіндыйскімі, антычнымі, - можна пабачыць шмат паралеляў. Усё гэта кажа пра тое, што традыцыя надзвычай старажытная. Першыя пісьмовыя згадкі пра Купалле на Беларусі з'явіліся ў XII-XIII стст. Захаваўся цікавы надпіс на сцяне Спаса-Праабражэнскай царквы ў Полацку, дзе згадваецца гэтае свята. То бок у тыя часы Купалле было вядома, з гэтых часоў Купалле згадваецца ў пісьмовых крыніцах і захавалася да нашых дзён. Наконт даты святкавання. Сёння ў Беларусі ёсць дзве традыцыі святкавання: першая звязаная з каталіцкім календаром, калі святкуецца з 23 на 24 чэрвеня, другая з праваслаўным календаром, калі святкуецца з 6 на 7 ліпеня. Гэта звязана з календарнай рэформай, якая была прынята ў 1582 годзе на Беларусі, і з гэтага часу каталіцкая царква перайшла на новы каляндар, а праваслаўныя засталіся на старым юліянскім. Таму адбылося гэтае разыходжанне на 13 дзён. Яно захоўваецца ў нашай традыцыі да нашых часоў. Дзве даты правільныя, можна адзначаць свята двойчы, на мой погляд, гэта вельмі добра.