Онлайн-конференция

Вопрос от 06.07.2016 16:24:00

Можна смела казаць пра тое, што амаль усе традыцыі купальскія, якія вядомыя беларусам, вядомыя на ўсёй тэрыторыі краіны. Ёсць, сапраўды, некаторыя рэгіянальныя адрозненні, напрыклад, як складваць вогнішча, як яго распальваць, якія песні спяваць; але пры гэтым мы кажам пра вонкавыя адрозненні, фармальныя. Сутнасныя заставаліся тымі ж. Паўсюль былі вогнішчы, паўсюль былі скокі праз вогнішчы, паўсюль было купанне ў рацэ ці качанне ў расе, была варажба, была адмысловая абрадавая ежа, амаль аднолькавая па ўсёй краіне; былі сустрэчы сонца, былі міфы пра сонца, пра папараць-кветку і г.д. Гэта ўсё было на ўсёй тэрыторыі краіны.