Онлайн-конференция

Вопрос от 14.04.2016 17:47:38

Гэтая адказнасць ускладаецца на дырэктараў тых устаноў, дзе працуюць рэстаўратары. Мы выйшлі з такой ініцыятывай, каб вырашыць пытанне аб рэстаўрацыйнай справе ў нашай краіне. Пытанне было вынесена на абмеркаванне ў мінулым годзе, зараз яго перанеслі на гэты год. Наш музей з'явіўся ініцыятарам, каб на нашай базе, дзе працуюць цудоўныя рэстаўратары з вышэйшай кваліфікацыяй, разглядаліся пытанні атэстацыі і выдання пасведчанняў. У нас ёсць напрацоўкі, з імі мы звярнуліся ў Міністэрства культуры. Мы будзем рыхтаваць свае кадры на базе Акадэміі мастацтваў і зробім спецыяльную атэстацыйную камісію на базе нашага музея з запрашэннем спецыялістаў з Расіі, Украіны, каб даваць кваліфікацыйныя пасведчанні, у тым ліку і вышэйшай катэгорыі.

Ведущая: - Как на сегодняшний день реставратор может получить первую категорию?

В.Прокопцов: - Ён не можа атрымаць гэтую катэгорыю, бо яе дае не кіраўніцтва музея, а спецыяльная камісія. Што тычыцца допуску да культурных аб'ектаў, то, безумоўна, уся адказнаць ускладаецца на кіруючых асоб той ці іншай установы. У кожнага ёсць свой вузкі напрамак, павінна быць вузкая спецыялізацыя, і, адпаведна, выдаюцца дакументы. А рэстаўратара - майстра на ўсе рукі проста не бывае ў жыцці. Напрыклад, хірург. Не можа быць урач і хірургам, і стаматолагам, і г. д. Ёсць вузкая спецыялізацыя, у якой трэба мець высокую кваліфікацыю. А помнікі культуры, унікальныя помнікі іканапісу маюць вялікую каштоўнасць так сама, як і жыццё чалавека. Таму павінен быць адпаведны парадак. І калі ёсць такая нагода, звяртайцеся ў Нацыянальны мастацкі музей. Мы падкажам, а для маладых рэстаўратараў нават  плануем праводзіць стажыроўкі на базе нашага музея. У нас працуюць выдатныя рэстаўратары - такія патрыярхі рэстаўрацыйнай справы, як Шпунт Аркадзь Самуілавіч. Ён быў прызнаны рэстаўратарам яшчэ падчас СССР. Таму мы раім маладым рэстаўратарам з іншых музеяў прыходзіць да нас на стажыроўку. 

Падводзячы выснову, скажу: трэба гэта ўсё ўзаконіць і ўніфікаваць, каб падрыхтоўка кадраў ішла з практыкай студэнтаў на базе музеяў (Нацыянальнага мастацкага, гістарычнага і інш.) і каб студэнты праходзілі практыку з першага курса, а потым на выпуску выбіралі сабе вузкую спецыялізацыю.