Онлайн-конференция

Вопрос от 14.04.2016 17:46:46

Мы праводзім экскурсіі не толькі па пастаянных экспазіцыях. Мы робім экскурсіі нават для тых, хто жадае паглядзець, як працуюць нашы рэстаўратары. Набіраем групу спецыяльна, былі ўжо такія жадаючыя. Зразумела, вельмі цікава паглядзець, як нашы спецыялісты вяртаюць да жыцця ўнікальныя творы мастацтва - тыя ж абразы, творы жывапісу. Калі на стале ляжыць, прабачце, ну проста знявечаная работа, і рукамі нашых таленавітых рэстаўратараў яна вяртаецца яе да жыцця, гэта як хворага чалавека вярнуць і паставіць на ногі. Вельмі цікава, і мы бачым зацікаўленасць з боку нашых наведвальнікаў. У нашым музеі, дарэчы, робім і інтэрактыўныя экскурсіі. Вось на Пікаса - Гоя ў нас нават пры свечках, ну не ў прамым сэнсе пры свечках, а пры агенчыках мабільных тэлефонаў ходзяць і глядзяць на творы, паколькі творы Гоі спецыяльна пад выставу адбіраліся. Нашы спецыялісты водзяць экскурсіі. Кожны чацвер у нас, дарэчы, падоўжаны час - з 19 да 21 гадзіны. 

Што тычыцца фондавай калекцыі, паглядзець, як яна захоўваецца, то проста так для наведвальнікаў пакуль нельга. Зразумела, гэта чыста службовае памяшканне. Дарэчы, з цягам часу, калі ў нас будзе зроблены музейны комплекс, то мы адмовімся ад дзедаўскіх тэхналогій, і можна будзе паглядзець гэта ўсё. 

Ну і, канешне, можна будзе заглянуць у святыя святых, там, дзе робіцца рэстаўрацыя. Мы марым, каб з цягам часу быў зроблены рэстаўрацыйны цэнтр на базе нашага музея. Нашы рэстаўратары працуюць зараз у прыстасаваных такіх умовах, а павінны быць спецыяльныя рэстаўрацыйныя сталы, абсталяванне, выцяжкі. Вялікія спадзяванні мы робім на музейны комплекс, музейны квартал. Плануем, што ў кожнага рэстаўратара будзе спецыяльнае абсталяванне, стол з адпаведным інструментарыем. Там будуць электронныя мікраскопы, скальпелі спецыяльныя і ўсё астатняе. Нешта мы закупляем за бюджэтныя грошы, гранты, нешта за свае пазабюджэтныя сродкі, але гэтага вельмі мала. Хачу дадаць, мы б хацелі быць цэнтрам яшчэ і таму, што ў нас сканцэнтраваныя самыя выдатныя рэстаўратары. Мы б хацелі рабіць рэстаўрацыйную справу нават для ўсіх беларускіх музеяў. Не можа кожны музей - раённы, абласны - мець поўны штат рэстаўратараў па ўсіх напрамках. У нас сёння 20 выдатнейшых спецыялістаў. Мы плануем праз 5-7 гадоў павялічыць гэтую колькасць працэнтаў на 50. Дарэчы, мы можам аказываць паслугі рэстаўрацыі нашым наведвальнікам, жыхарам краіны за пэўную плату. Гэта і дадатковыя грошы ў бюджэт музея, і, канешне, дадатковая праца рэстаўратам.