Онлайн-конференция

Вопрос от 14.04.2016 17:46:33

Музейны квартал актыўна будуецца пад патранатам Кіраўніка нашай дзяржавы. У 2006 годзе падчас адкрыцця прыбудовы была агучана такая ініцыятыва, і Аляксандр Рыгоравіч  Лукашэнка  падтрымаў гэтую ідэю. Ідзе прыстасаванне суседніх будынкаў у адзіны музейны комплекс.  Летась было выдзелена 60 млрд рублёў, сёлета на першы квартал - 15 млрд рублёў, працэс актыўна ідзе. Мы ўжо абмеркавалі і зацвердзілі планы музеефікацыі адпаведных калекцый, зараз гэтую працу завяршаем. Дарэчы, 23 красавіка ў нашым музейным комплексе адбудзецца суботнік, падчас якога будуць працаваць  супрацоўнікі нашага музея, а таксама супрацоўнікі  Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Я думаю, што і ў  жыхароў Мінска будзе магчымасць папрацаваць на нашым аб'екце. Запрашаем! Думаю, што такі суботнік будзе яшчэ не адзін. 

Калі  ўсё будзе нармальна з фінансаваннем, мы плануем завяршыць музейны квартал у 2019 годзе - да 80-годдзя музея (24 студзеня 1939 года  ўрадам БССР была адкрытая Мінская карцінная галерэя).  Спадзяюся, што гэта будзе вельмі добры падарунак для аматараў мастацтва, для жыхароў Мінска і нашай краіны. Мы, дарэчы, вывесім усе нашыя прапановы на сайт музея. Там можна будзе пабачыць і макет, і як узаемазвязаны будынкі паміж сабой. 

Зараз  у нас ідзе будаўніцтва і рэканструкцыя двух будынкаў па вуліцах Кірава, 25 і  Карла Маркса, 24. Яны будуць звязаны з галоўным будынкам (маецца на ўвазе будынак, які адкрыўся ў 2006 годзе) перахаднымі галерэямі. Думаю, што ў наступным годзе мы завершым гэтыя два будынкі - гэта першая чарга, потым пачнецца рэканструкцыя з прыстасаваннем будынка па вуліцы Леніна, 2 - гэта будзе другая чарга. І трэцяя завяршаючая чарга - гэта галоўны будынак архітэктара Бакланава, які быў адкрыты ў 1957 годзе пры актыўным удзеле Алены Васільўны Аладавай, ну і адпаведна прыбудова, каб нам можна было пераехать з аднаго будынка ў другі. Такая вось лагістыка, таму што шмат работ, твораў. Штосьці мы перададзім на дэпазіт у іншыя музеі, таму што будзем здымаць работы з выстаў. Музей мы будзем закрываць часткова па неабходнасці. 

Для нас вельмі важна мець музей з сучаснымі музейнымі тэхналогіямі, каб быў і клімат-кантроль ва ўсіх будынках і мы маглі прымаць ваставы з замежных музеяў. Мы павінны адпавядаць ўсім сусветным нормам. Тыя інжынерныя сеткі, якія былі створаны нашымі папярэднікамі, састарэлі, іх трэба замяніць. Але вонкавы і ўнутраны від  застанецца, як і быў. Больш за тое, сталінскі ампір - гэты стыль - мы  захаваем. Нават усе дэталі будуць зроблены ў адпаведных матэрыялах з новымі тэхналогіямі. Мы будзем актыўна працаваць, каб хутчэй завяршыць рэканструкцыю з прыстасаваннем музейнага комплексу. Будзем і самі працаваць на рыштаваннях з рыдлёўкамі, і запрашаць нашых калег, сяброў музея.   Можа гэтым самым мы  крышку наблізім час адкрыцця. Дарэчы, каля музея павесілі  плакат "Адбудуем наш музей. Усе на суботнік!"  Суботнікаў будзе шмат, так што рыхтуйцеся.

Ведущая: - А за счет чего  будет пополняться коллекция музейного квартала? Какие экспонаты там будут представлены помимо тех, которые есть сегодня в музее?

В. Прокапцов: - Па-першае, хачу сказаць, што ў нас прадстаўлена каля 4% фонда. Мы значна пашырым калекцыі, бо сёння паказаць ўсё, што мы маем, немагчыма. Для нас вельмі важна паказаць калекцыі з фондасховішчаў. Усе зараз паказаць проста немагчыма, і гэта не трэба рабіць. Ва ўсіх музеях недзе 7-10% фонда калекцыі прадстаўлена ў пастаяннай экспазіцыі. Няма патрэбы паказаць адразу ўсё, а некаторым работам патрэбная рэстаўрацыя. Творы мастацтва,  як людзі, патрабуюць лячэння. Мы можам іх паказаць на часовых выставах, але, безумоўна, знакавыя работы, якія прадстаўляюць цікавась і мастацкую вартасць і для нашага музея, і для краіны, будуць прадстаўлены ў пастаяннай экспазіцыі. Я лічу, што работа ідзе, і кожны год наша калекцыя папаўняецца новымі творамі.