Онлайн-конференция

Вопрос от 14.04.2016 17:45:27

Гэтыя праграмы рыхтуюць нашы супрацоўнікі. Сёлета будзе таксама, на мой погляд, цікавая праграма. Мы яе не раскрываем, каб была цікавасць, каб была інтрыга. 

Што тычыцца адзінага білета ва ўсе музеі, то, вядома, гэтае пытанне трэба абмеркаваць з нашымі калегамі - дырэктарамі музеяў. У нас ёсць філіял - музей Ваньковічаў на Кастрычніцкай плошчы, дык у гэтыя два музеі будзе адзіны білет дакладна. А з іншымі музеямі трэба дамаўляцца. Вядома, у ідэале, я лічу, што так і павінна быць. Але ж музеі бываюць розныя… Тут трэба параіцца з маімі калегамі. Пытанне слушнае, яго трэба проста абмеркаваць. Так што дзякуй за такую падказку. Мы пагаворым пра гэта, прынамсі, з дырэктарамі мінскіх музеяў, час яшчэ ёсць.