Онлайн-конференция

Вопрос от 04.08.2016 11:24:58

Я. Апанасевіч: Ёсць. Мы ўжо казалі, што панскі маёнтак у гэтым годзе ў маі спусціў свой першы дракар. Ёсць у Лідзе, у Кобрыне ёсць аграсядзіба на Зарэчнай, яны таксама зрабілі свой дракар. Ёсць ідэя іх павялічваць. У Лідзе хлопцы рабілі і будуць рабіць сплавы. Планаваўся паход з Ліды да Балтыйскага мора. Не сабраўся цалкам экіпаж, бо гэта не танны занятак. Дракары ёсць, неабавязкова яны павінны быць вялікімі.

Ведущая: Я так понимаю, что все они частные, кому-то принадлежат. Они больше для людей, которые в теме.

Я. Апанасевіч: Ёсць праекты. "Сула", напэўна, адзін з першых прыкладаў комплексу. У яго добрае фінансаванне. З аднаго боку, гэта стылізацыя эпохі, з другога - камерцыйная частка. Яны зрабілі дракар для сябе, правялі эксперымент, але можна заказаць, правесці карпаратыў на ім.  

Ведущая: Давайте завершим нашу онлайн-конференцию приглашением на фестиваль.

А. Рак: 13 августа приглашаем всех желающих и увлеченных историей эпохи викингов на наш фестиваль "Путь викингов", который состоится на территории парка истории "Сула".

Я. Апанасевіч: Усіх будзем рады бачыць. Я спадзяюся, што гэта будзе цікава, таму што гэта - кавалак нашай гісторыі. Такі фестываль праводзіцца ўпершыню для масавага гледача. Гэта цікава, гэта пад Менскам, гэта сваё. І самае галоўнае, што гэта не музей, будзеце хадзіць, усё браць, мацаць, частавацца. Чакаем!