Онлайн-конференция

Вопрос от 03.08.2016 15:47:06

А. Рак: Изначально викинги очень сильно потрепали Западную Европу. Там набеги осуществлялись в первую очередь с целью наживы, когда разорялись города, деревни. Цель была не вывозить что-то из северных земель, а наоборот, привозить туда деньги и добычу. Надо понимать, что эти торговые миссии могли идти по несколько лет. Товары, проходящие через трюмы кнорров и драккаров, менялись и обновлялись не единожды.

Ведущая: До какого времени этим путем активно пользовались?

А. Рак: На наших землях X-XI век были очень активным периодом. Со временем все менялось. Большие потоки грузов и товаров не могли долгое время оставаться без контроля, начали брать с кораблей торговые пошлины. Со временем путь стал нерентабелен, и он свернулся.

Ведущая: А как выглядели викинги?

Я. Апанасевіч: Мы ўжо закраналі тэму серыяла "Вікінгі". Гэта не стоадсоткава гістарычны серыял, але распрацоўшчыкі серыяла даволі добра ўнікнулі ў працэс, што для рэканструктара важна, бо ёсць фільмы нібыта гістарычныя, а рэканструктару цікавыя касцюмы. Ёсць польскі фільм "Агнём і мячом" - гэта эталонны фільм для рэканструктараў эпохі шляхецтва. Ёсць шмат фільмаў, тыя ж "Вікінгі". Зразумела, што ніхто заўсёды не хадзіў у шлеме, нават і са зброяй маглі не заўсёды хадзіць. Таму што меч маглі сабе дазволіць толькі самыя багатыя, конунгі. Звычайныя воіны маглі не мець мяча, маглі мець бродэкс - гэта доўгі тапор, яго зрабіць было не тое каб прасцей, але жалеза на яго ішло менш. Дзіда - на яе таксама ішло менш жалеза. Таму звычайны вікінг у хатніх умовах - гэта льняныя нагавіцы, скураны абутак, кашуля ці дзве-тры ў залежнасці ад пары года, якая будзе. Кашулі былі доўгія, фарбаваная вопратка была больш багатая, прычым фарбавалі і тады, і зараз натуральным. Калі на нас натуральныя строі з даматканага льну, то і фарбаваліся яны дубам і г.д. Чым ярчэй выглядаў вікінг, тым багацейшы ён быў. Калі вікінг ідзе ўвесь беленькі-гразненькі, то ён звычайны. На поясе вісеў пас, на яго маглі вешацца нож, крэсала, кавалак жалеза. Мог быць плечавы пояс, таму што хадзілі на паляванне, пакецікаў не было, і чалавек ўсё што можна было вешаў на сябе. Зброю не насілі з сабою, але велізарны нож скрамасакс вісеў, прычым ён быў абавязкова і ў вопратцы жанчыны. Таму што гэта побытавая рэч, ды і эпоха была небяспечная, калі яна ішла па вуліцы, нядобры вікінг мог на яе напасці.

Вядучая: А рост какой у них был?

Я.Апанасевіч: Скандынавы былі не маленькія, не былі яны 150 см. Рост іх значна не змяніўся. Яны маглі быць і маленькія, і вялікія. Той жа фільм "Вікінгі" паказвае, што яны былі рослыя. Зразумела, што галіліся яны менш, стрыгліся таксама. Ёсць павер'е, што ў валасах ёсць сіла і мудрасць.

Вядучая: А женщины как выглядели?

Я.Апанасевіч: У іх была верхняя і ніжняя частка адзення, сукенкі ніжняя і верхняя. Тут трэба глядзець розныя эпохі, рэгіёны. Таму што строі балтыйскія ад беларускіх могуць адрознівацца, эпох жа шмат. Чым яшчэ цікавы фестываль, што мы можам пабачыць рэканструкцыю эпохі, некалькіх рэгіёнаў. Таму і завецца "Шлях вікінгаў", бо маецца на ўвазе эпоха.

Вядучая: Как вы раньше сказали, чем больше украшений на женщине, тем статуснее мужчина.

Я.Апанасевіч: Так, і трэба ведаць, што і мужчыны таксама вельмі шмат сябе ўпрыгожвалі. Магло быць шмат пярсцёнкаў, на шыі ўпрыгажэнні з серабра, на рукі вешаліся бранзалеты з серабра - іх магло быць два-тры. Чым больш на табе серабра, тым больш ты паказваў свой статус.