Жараб'ёўка з адценнем дэжа вю

17.03.2009
"Звязда", 17 сакавіка 2009 г.


16 сакавiка ў Маскве адбылася жараб'ёўка парадку выступленняў 42-х канкурсантаў у абодвух паўфiналах i фiнале конкурсу. Беларускаму выканаўцу Пятру Елфiмаву, якi выступае з песняй "Eye that never lie" ў першым паўфiнале, 12 мая, выпаў нумар 4. Дарэчы, два гады таму гэты нумар прынёс Дзмiтрыю Калдуну пуцёўку ў фiнальную частку конкурсу. Украiне, прадстаўнiца якой Святлана Лабада выступае ў другiм паўфiнале, 14 мая, дастаўся 17-ты нумар з 19 удзельнiкаў. Ураджэнец Беларусi Аляксандр Рыбак, прадстаўнiк Нарвегii, выйдзе на сцэну ў гэты ж дзень пад нумарам 6. У фiнале конкурсу парадак выступленняў быў размеркаваны толькi для краiн "вялiкай чацвёркi" - Іспанii, Вялiкабрытанii, Германii i Францыi, i краiны-пераможцы леташняга конкурсу - Расii. Расii выпаў нумар 10 (у 2006 годзе менавiта пад iм выступаў Дзiма Бiлан, якi тады спынiўся ў кроку ад перамогi), Францыi - нумар 3, Германii - 17, Вялiкабрытанii - 23, Iспанii - 25. Першы паўфiнал транслююць i галасуюць у iм Вялiкабрытанiя, Германiя i Iспанiя, другi - Расiя i Францыя.

Вiкторыя ЦЕЛЯШУК.