Заззяе кожная песня

20.03.2013
"Рэспублiка", 20 марта 2013 г.


Перш чым абвясціць парадкавыя нумары паўфіналістаў "Еўрабачання", прадзюсары конкурсу вырашылі яшчэ раз перагледзець іх выступленні
У шведскім горадзе Мальмё прайшла сустрэча кіраўнікоў дэлегацый краін - удзельніц конкурсу песні "Еўрабачанне-2013". Арганізатарам шоу перададзены пакет матэрыялаў,неабходных для выступлення ў ім афіцыйнага прадстаўніка нашай краіны Алёны Ланской з кампазіцыяй "Solayoh".
Традыцыйна ў ходзе сустрэчы адбывалася жараб'ёўка і агучваліся парадкавыя нумары выступленняў канкурсантаў. Але сёлета арганізатары шоу ад гэтай працэдуры адмовіліся.Парадак выступленняў вызначаць рэжысёры маштабнага відовішча з мэтай зрабіць яго яшчэ больш яркім і, напрыклад, выключыць гучанне са сцэны адна за другой лірычных песень. Як паведамляе прэс-служба Белтэлерадыёкампаніі, у ходзе сустрэчы кіраўнікоў дэлегацый прадзюсары паведамілі аб сваім рашэнні яшчэ раз перагледзець выступленні ўсіхпаўфіналістаў, з тым каб ужо 29 сакавіка абвясціць парадкавыя нумары. Паводле слоў выканаўчага прадзюсара "Еўрабачання" Йона Ола Санда, "галоўная задача - зрабіць так, кабкожная песня на конкурсе ззяла".
Нагадаем, што Міжнародны конкурс песні "Еўрабачанне-2013" пройдзе 14-18 мая. Прадстаўніца Беларусі Алёна Ланская выступіць у першым паўфінале 14 мая. У гэты дзеньза права выхаду ў фінал будуць змагацца выканаўцы з 16 краін, сярод якіх - Данія, Харватыя, Украіна, Галандыя, Аўстрыя, Славенія, Эстонія, Расія, Літва, Сербія, Ірландыя, Кіпр,Чарнагорыя, Бельгія і Малдова.
Другі паўфінал адбудзецца 16 мая. У ім удзельнічаюць прадстаўнікі Латвіі, Азербайджана, Мальты, Ісландыі, Сан-Марына, Македоніі, Фінляндыі, Балгарыі, Ізраіля, Нарвегіі,Албаніі, Венгрыі, Швейцарыі, Грузіі, Арменіі і Румыніі.
Італія, Іспанія, Германія, Францыя, Вялікабрытанія на правах краін - арганізатараў конкурсу і Швецыя як пераможца мінулага года трапляюць у фінал аўтаматычна. Фіналзапланаваны на 18 мая.
Конкурс "Еўрабачанне" ў гэтым годзе пройдзе ў 58-ы раз. У папулярным песенным спаборніцтве прымуць удзел 39 краін. Арменія вяртаецца на конкурс пасля адсутнасці ў2012 годзе, а Турцыя, Партугалія, Боснія і Герцагавіна і Славакія прапусцяць конкурс гэтага года.
Галоўная ідэя і тэма "Еўрабачання-2013" - крылцы матылька.

Дарэчы
Белтэлерадыёкампанія аб'яўляе аб пачатку прыёму заявак для ўдзелу ў рэспубліканскім дзіцячым конкурсе "Песня для "Еўрабачання", які з'яўляецца нацыянальнымадборачным турам Міжнароднага дзіцячага конкурсу песні "Еўрабачанне-2013" і пройдзе ў лістападзе ў Кіеве.
Удзел у адборы могуць прыняць юныя выканаўцы, якім на дзень правядзення міжнароднага конкурсу павінна быць не менш за 10 і не больш за 15 гадоў, якія з'яўляюццаграмадзянамі Рэспублікі Беларусь альбо замежнымі грамадзянамі і асобамі без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь не менш за два з паловайгады.
На рэспубліканскі конкурс можа быць прадстаўлена раней не апублікаваная песня на беларускай або рускай мове працягласцю не менш за дзве хвіліны трыццаць секунд і небольш за дзве хвіліны сорак пяць секунд. Песня павінна быць напісана самім канкурсантам, але пры гэтым дапускаецца дапамога дарослых.
Апошні дзень адпраўкі бандэроляў з заяўкамі - 10 чэрвеня 2013 года. Палажэнне аб правядзенні нацыянальнага адбору дзіцячага конкурсу песні "Еўрабачанне-2013"размешчана на сайце Белтэлерадыёкампаніі ў раздзеле "Праекты".

Ірына СВІРКО, "Р"