Зачараваны клiп Калдуна

10.03.2007
"Звязда", 10 марта 2007 г.


На жаночае свята, 8 Сакавiка, беларусы нарэшце ўбачылi музычную тэлепрэм’еру: дэбютны ролiк Дзiмы Калдуна - сёлетняга нашага прадстаўнiка на "Еўрабачаннi". Вiдэа на песню "Wоrk уоur Mаgiс" здымаў у Санкт-Пецярбургу вядомы расiйскi клiпмейкер Алег Гусеў, а над вобразам музычнага мага працаваў... зусiм не Юдашкiн, як прадракалi многiя, а модны маскоўскi стылiст Алiшэр.
Абвясцiўшы аб нежаданнi рабiць з Калдуна глянцавую карцiнку, стылiст чамусьцi апрануў яго ў шоўк i пацеркi (дзе логiка?), назваўшы атрыманы ў вынiку вобраз "рокам 80-х". Што да вiдэа, яно, хоць i з’яўляецца рымейкам лепшага клiпа 2001 года гурта "Аеrоsmith", па шчыльнасцi казачных персанажаў на секунду экраннага часу сапраўды можа лiчыцца магiчным. (На здымачнай пляцоўцы працавалi амаль 500 чалавек!). Дарэчы, у клiпа нават дзве версii - на англамоўны арыгiнал Карэна Кавалерана i рускамоўны вольны пераклад Андрэя Морсiна.
Акрамя здымак вiдэа, беларускi еўраканкурсант паспеў выканаць без малога трэць праграмы прома-тура, у чарговы раз змянiць прычоску i заехаць у Мiнск спецыяльна для таго, каб павiншаваць суайчыннiц з самым вясновым святам. Пакуль Калдун працягвае калясiць i шаманiць па Еўропе, на нашых радыёстанцыях з’явiлася навiнка - дуэт братоў Калдуноў "Быць можа" (рускамоўная версiя песнi "Mау Bе", з якой малады спявак удзельнiчаў у леташнiм адборы на "Еўрабачанне").

Вiкторыя ЦЕЛЯШУК.