"Забаўляльны складнік у навінах - ужо даўно не адкрыццё"

20.02.2015

"Звязда", 20 лютага 2015 г.

У жур­на­ліс­ты­цы ён не на­ві­чок: яшчэ са сту­дэнц­кіх га­доў спра­ба­ваў ся­бе ў га­зе­тах, на ра­дыё, аднак, тра­піў­шы на тэ­ле­ба­чан­не, зра­зу­меў дак­лад­на, што знай­шоў сваё мес­ца пад сон­цам. Але па­пу­ляр­насць прый­шла толь­кі га­ды два та­му, ка­лі па­чаў вес­ці гра­мад­ска-па­лі­тыч­нае ток-шоу "Форум" і вы­ні­ко­вую ін­фар­ма­цый­ную пра­гра­му "Га­лоў­ны эфір" на "Бе­ла­русь 1". Да гэ­та­га бы­ла пра­ца ў "Па­на­ра­ме", а яшчэ ра­ней пра­гра­ма "Спра­вы ся­мей­ныя", якая не­ка­лі вы­хо­дзі­ла на "ЛА­Дзе" (ця­пер "Бе­ла­русь 2"). Дзміт­рый Бачкоў не ба­іц­ца агуч­ваць важ­ныя і ак­ту­аль­ныя пы­тан­ні, звяр­та­ючы­ся да чы­ноў­ні­каў, заў­сё­ды га­то­вы ад­ва­жыц­ца на лю­бую аван­ту­ру дзе­ля доб­ра­га сю­жэ­та, але ра­зам з тым у пры­яры­тэ­це для яго заў­сё­ды сям’я. Спра­бу­ем вы­свет­ліць, ці лёг­ка быць кож­ны ты­дзень у эпі­цэнт­ры "пе­ра­стрэ­лак" экс­пер­таў, як зда­бы­ваць са­мыя вы­со­кія рэй­тын­гі і якія пра­ві­лы да­зва­ля­юць жыць з аса­ло­дай.

Нейт­раль­насць не вы­клю­чае эмо­цый

- Пад­час ад­кры­та­га дыя­ло­гу з Прэ­зі­дэн­там вы ка­за­лі пра тое, што сён­ня ад­чу­ва­ец­ца неабход­насць зме­наў у жыц­ці кра­і­ны і гра­мад­ства. На ваш по­гляд, у якіх сферах гэ­та най­больш па­тра­бу­ец­ца?

- Я агуч­ваў гэ­та ў сва­ім пы­тан­ні не прос­та та­му, што раз­маў­ляў з мно­гі­мі чы­ноў­ні­ка­мі і экс­пер­та­мі на сва­іх пра­гра­мах, а ў пер­шую чар­гу праз тое, што зме­ны ўжо адбываюцца. І мне ха­це­ла­ся ве­даць, у якім рэ­чы­шчы ба­чыць іх лі­дар на­шай кра­і­ны. На­огул, пе­ра­ме­ны ў су­час­ных умо­вах - па­няц­це пер­ма­нент­нае. Зме­ны - не­ад’­ем­ная з’я­ва рэ­ча­іс­нас­ці, бо час мя­ня­ец­ца і ўмо­вы на рын­ку ўжо зу­сім ін­шыя… Узяць тое ж бу­даў­ніц­тва жыл­ля: ус­ка­лых­ну­лі - і мно­гія пы­тан­ні, якія га­да­мі пры­му­ша­лі лю­дзей ча­каць свай­го ча­су, ста­лі вы­ра­шац­ца. Сіс­тэ­ма жыл­лё­ва-ка­му­наль­ных па­слуг год-два та­му бы­ла тэ­май, якой не абу­раў­ся хі­ба што ля­ні­вы… Ня­даў­на гу­та­рыў з мэ­рам Мін­ска Сяр­ге­ем Шор­цам і ве­даю, што і тут ча­ка­юц­ца пе­ра­ўтва­рэн­ні, каб на­ша ста­лі­ца на­бы­ла твар больш су­час­на­га еў­ра­пей­ска­га го­ра­да. Ра­зам з тым у раз­мо­ве пра зме­ны не аб­мі­нуць ува­гай і СМІ, бо ме­на­ві­та яны ад­люст­роў­ва­юць усё тое, што ў нас і з на­мі ад­бы­ва­ец­ца. Мы ад­ноль­ка­ва звяр­та­ем ува­гу на хі­бы ў роз­ных сфе­рах, і ні­хто не мо­жа нас па­пра­кнуць, быц­цам не вы­кры­ва­ем праб­ле­мы і не­да­хо­пы, якія іс­ну­юць за­раз і па­тра­бу­юць вы­праў­лен­ня. Та­му што мы не прос­та СМІ, а мы жы­ха­ры гэ­тай кра­і­ны і нам не ўсё роў­на.

- Ток-шоу "Фо­рум" - гэ­та пра­гра­ма мер­ка­ван­няў па най­больш зла­ба­дзён­ных і ак­ту­аль­ных праб­ле­мах, па­дзе­ях і пы­тан­нях, дзе вы вы­сту­па­е­це ў якас­ці ма­дэ­ра­та­ра. Ці ўда­ец­ца вам пры­трым­лі­вац­ца "нейт­ра­лі­тэ­ту"?

- Імк­ну­ся быць мак­сі­маль­на аб’­ек­тыў­ным, на­коль­кі да­зва­ляе тэ­ма і сі­ту­а­цыя. Зда­ра­ец­ца так, што на пэў­ным эта­пе аб­мер­ка­ван­ня не ўда­ец­ца за­ха­ваць па­ры­тэт мер­ка­ван­няў, каб усе ба­кі бы­лі прад­стаў­ле­ны. Аль­бо раз­мо­ва ідзе, але я ра­зу­мею, што ні­хто не агуч­вае тых ду­мак, якія чу­еш на ву­лі­цы, су­стра­ка­еш у СМІ. Та­ды я іх агуч­ваю: маў­ляў, а ёсць жа ў праб­ле­мы яшчэ і та­кі бок. Бы­ва­юць вы­пад­кі, ка­лі на­столь­кі за­хап­ля­еш­ся аб­мер­ка­ван­нем, што не­дзе вы­каз­ва­еш і свой пункт гле­джан­ня. Ста­ра­юся гэ­та ра­біць вель­мі рэдка, бо ў пра­гра­ме вя­ду­чы ве­дае, дзе і што лепш ска­заць, а гэ­та не зу­сім сум­лен­на ў ад­но­сі­нах да пры­сут­ных. Ха­ця з па­зі­цыі ства­рэн­ня тэ­ле­ві­зій­най пра­гра­мы больш вый­рыш­а, ка­лі вя­ду­чы не толь­кі кі­руе пра­цэ­сам, але і сам з’яў­ля­ец­ца ак­тыў­ным удзель­ні­кам. Я, ка­лі агуч­ваю сваё мер­ка­ван­не, то заў­сё­ды ча­каю: мо­жа, нех­та бу­дзе са мной не згод­ны аль­бо на­ад­ва­рот пад­тры­мае і пра­цяг­не тэ­му. І на­огул, мне зда­ец­ца, па­зі­цыя, ка­лі вы­каз­ва­еш свой пункт гле­джан­ня, больш шчы­рая ў да­чы­нен­ні да ўдзель­ні­каў праграмы і да на­шых тэ­ле­гле­да­чоў.

- Ці да­во­дзіц­ца стрым­лі­ваць гас­цей пра­гра­мы, ка­лі ў за­па­ле ўдзель­ні­кі дыс­ку­сіі губ­ля­юць кант­роль над эмо­цы­я­мі?

- Роз­насць мер­ка­ван­няў і ёсць на­ша мэ­та. "Фо­рум" - пля­цоў­ка, дзе мы імк­нём­ся га­ва­рыць пра са­мае важ­нае і ак­ту­аль­нае, на­ба­ле­лае. Ка­лі аб­мер­ка­ван­не да­хо­дзіць да кроп­кі кіпен­ня, то не вар­та гэ­та згладж­ваць. Мне як ма­дэ­ра­та­ру важ­на знай­сці та­кі на­кі­ру­нак для дыя­ло­гу, каб лю­дзі з роз­ны­мі по­гля­да­мі па­чу­лі ад­но ад­на­го. На­ват ка­лі яны не зной­дуць па­між са­бой па­ра­зу­мен­ня, то да­ве­да­юц­ца пра чы­юсь­ці па­зі­цыю, акра­мя сва­ёй… Не­як на ін­тэр­в’ю з Ро­ма­нам Про­дзі, бы­лым прэм’­ер-мі­ніст­рам Іта­ліі, па­чуў ад яго: "Лепш ня­хай лю­дзі стра­ля­юць сло­ва­мі, чым ку­ля­мі". Ён га­ва­рыў гэ­та пра сі­ту­а­цыю ва Укра­і­не, і я ра­зу­мею, што не зу­сім раў­на­знач­на па­раў­ноў­ваць, але лепш ня­хай ідзе аб­мен мер­ка­ван­ня­мі, ар­гу­мен­та­мі і па­про­ка­мі, ад­нак бу­дзе спро­ба зра­зу­мець адзін ад­на­го і не іс­ці з ня­вы­ра­ша­ны­мі праб­ле­ма­мі да­лей. Ха­ця мы не зай­ма­ем­ся кан­крэт­на по­шу­кам ра­шэн­ня праб­ле­мы. Са­мае важ­нае для нас - зда­быць мак­сі­маль­ную коль­касць мер­ка­ван­няў экс­пер­таў, па­зі­цый з роз­ных ба­коў. Ка­лі ча­сам нель­га га­ва­рыць без па­вы­шэн­ня го­ла­су, то ча­му б і не. Так, на­прык­лад, у ток-шоу пра Аф­га­ні­стан я, мо­жа, і па­ві­нен быў су­па­кой­ваць ге­роя, які не­ка­лі па­кі­нуў сваю Ра­дзі­му, стра­ціў­шы род­ных, але не стаў ні­чо­га ра­біць, бо ў той мо­мант у ча­ла­ве­ка ду­ша кры­ча­ла. І ён меў пра­ва вы­ка­зац­ца. Зра­зу­ме­ла, ка­лі лю­дзі не­адэ­кват­на ся­бе па­вод­зяць, то звяр­та­ем на гэ­та ўва­гу і на­гад­ва­ем пра па­ва­гу да ін­шых удзель­ні­каў дыс­ку­сіі.

- Вы не­як ад­зна­ча­лі, што за­піс "Фо­ру­ма" па­тра­буе вя­лі­кай ад­да­чы. Як ад­наў­ля­е­це сі­лы пас­ля цяж­ка­га дня?

- Ні­я­кіх асаб­лі­вых спо­са­баў не маю. На пра­цы аб­дум­ваю ўсё, што атры­ма­ла­ся, а што не ўда­ло­ся. Ад­нак эма­цы­я­наль­на над­та не за­ся­родж­ва­ю­ся на гэ­тым, бо як вя­до­ма, ра­ні­цай ус­пры­ман­не ўча­раш­ніх па­дзей ужо зу­сім ін­шае. Сы­хо­дзя­чы з пра­цы, трэ­ба ву­чыц­ца са­ма­му га­лоў­на­му - пе­ра­клю­чац­ца на ін­шыя рэ­чы. Не заў­сё­ды ўда­ец­ца. Поў­нас­цю ад­клю­ча­еш­ся хі­ба што толь­кі ў сне, бо ў га­ла­ве па­ста­ян­на тры­ма­еш пла­ны на на­ступ­ны дзень, ін­тэр­в’ю, ка­ман­дзі­роў­кі і гэ­так да­лей…. Га­лоў­нае, што мне па­да­ба­ец­ца тое, чым я зай­ма­ю­ся. І "Фо­рум, і "Га­лоў­ны эфір" да­юць маг­чы­масць су­стра­кац­ца і зна­ё­міц­ца з ці­ка­вы­мі людзь­мі, што па-са­праўд­на­му мя­не на­тхняе на да­лей­шую пра­цу.

Рэй­тынг як бо­нус на заўт­ра

- У ка­ман­дзі­роў­ках ёсць мес­ца на­тхнен­ню аль­бо за пра­цай не за­ста­ец­ца ча­су ні на што?

- Ня­даў­на вяр­нуў­ся з Па­ры­жа, дзе мы ад­пра­цоў­ва­лі ві­зіт у Мінск "нар­манд­скай чац­вёр­кі", аб­мяр­коў­ва­ю­чы з экс­пер­та­мі ўсе па­дзеі. І вар­та ска­заць, што кож­ная ка­ман­дзі­роў­ка на­са­мрэч вы­пра­ба­ван­не. Бо мож­на, на­прык­лад, да­мо­віц­ца з ты­мі ж экс­пер­та­мі, а ка­лі за ты­ся­чы кі­ла­мет­раў неш­та са­рвец­ца, то трэ­ба ім­гнен­на шу­каць вый­сце. Плюс роз­ныя тэх­ніч­ныя ню­ан­сы з ты­мі ж пра­мы­мі ўклю­чэн­ня­мі аль­бо пе­ра­сыл­кай ма­тэ­ры­я­лаў… Лон­дан, Па­рыж, Бер­лін з лі­ку тых га­ра­доў, пра­цу­ю­чы ў якіх, атрым­лі­ва­еш ста­ноў­чы за­рад. Та­ды імк­неш­ся і пра­ца­ваць па мак­сі­му­ме, і пра­чнуц­ца ра­ней, каб вы­мер­ка­ваць час на па­ход у Луўр ці якое ін­шае ці­ка­вае мес­ца.

- Вы мін­ча­нін, а дзе ў Бе­ла­ру­сі вам па­да­ба­ец­ца бы­ваць?

- У нас усю­ды вель­мі пры­го­жа. З пра­гра­май "Га­лоў­ны эфір" уда­ло­ся шмат дзе па­ез­дзіць. Ка­ла­рыт­ных мяс­цін, і вя­лі­кіх, і ма­лых шмат, і я, ма­быць, не ма­гу вы­лу­чыць неш­та ад­но. На­ша кра­і­на до­сыць кам­пакт­ная, та­му, дзе б ні зна­хо­дзіў­ся, ад­чу­ва­еш ся­бе як до­ма.

- "Га­лоў­ны эфір" ужо год як жы­ве ў эфі­ры. Якім быў гэ­ты час?

- Для пра­гра­мы год стаў пе­ры­я­дам імк­лі­ва­га рос­ту, а для нас го­дам ад­крыц­ця для са­міх ся­бе і для гле­да­чоў. Зроб­ле­нае Ма­ра­там Мар­ка­вым і Кі­ры­лам Ка­за­ко­вым - су­цэль­ны бо­нус для нас усіх. Яны змаг­лі на­стро­іць на­шых вя­ду­чых і жур­на­ліс­таў на пра­фе­сій­ны рост. Ду­маю, і аў­ды­то­рыі ста­ла ці­ка­вей гля­дзець вы­ні­ко­вую пра­гра­му на­він. Рэй­тын­гі гэ­та па­цвяр­джа­юць.

- Экс­пе­ры­мен­ты ў та­кой пра­гра­ме да­пу­шчаль­ныя, ка­лі апраўд­ва­юць ся­бе рэй­тын­гам?

- З пунк­ту гле­джан­ня тэ­ле­ба­чан­ня як ме­ды­я­біз­не­су, та­кія ха­ды ві­та­юц­ца, бо мы па­він­ны зма­гац­ца за свай­го гле­да­ча. Ужо ня­ма кла­січ­на­га па­ды­хо­ду ў ін­фар­ма­цый­ных пра­гра­мах. На­ват па­раў­ноў­ва­ю­чы з тым жа ін­тэр­нэ­там, мы ўжо зу­сім па-ін­ша­му ін­фар­ма­цыю ўспры­ма­ем, і, ма­быць, эле­мент гуль­ні прос­та не­аб­ход­ны, ка­лі апраўд­вае ся­бе. Ка­лі за­ўва­жа­ем, што ён ліш­ні, то пры­бі­ра­ем, каб не ўпус­ціць важ­на­га. За­баў­ляль­ны склад­нік у на­ві­нах - гэ­та ўжо даў­но не ад­крыц­цё і мно­гі­мі апра­ба­ва­ны. І мы пры­ўно­сім яго, каб гля­дач за­тры­маў­ся ля эк­ра­на. Так мы ма­ем вы­со­кія рэй­тын­гі, што ў сваю чар­гу дае гра­шо­вы пры­бы­так і, як вы­нік, маг­чы­масць укла­дан­ня іх у ін­шыя якас­ныя пра­ек­ты. Але, ка­лі ста­віць пы­тан­не ў ра­кур­се, што важ­ней­шае - за­баў­ляць ці да­но­сіць на­ві­ны, то ад­на­знач­на, на маю дум­ку, у вы­ні­ко­вай пра­гра­ме ў пры­яры­тэ­це да­ня­сен­не ін­фар­мацыі на зра­зу­ме­лай мо­ве.

Жыц­цё па­зна­ец­ца ў дэ­та­лях

- Ка­лі ка­заць пра ацэн­ку на­ва­коль­ных, то вы ад­ной­чы ад­зна­ча­лі, што ў сям’і ў вас кры­ты­каў ня­ма, а вось у са­мо­га да ся­бе шмат пы­тан­няў заў­сё­ды…

- І ўсе яны пры­клад­на ў ад­ным рэ­чы­шчы. Бы­вае гля­дзіш свае пра­гра­мы і ра­зу­ме­еш, што зроб­ле­на доб­ра або, на­ад­ва­рот, за­ўва­жа­еш хі­бы. А па жыц­ці я на­огул час­та за­даю сабе роз­ныя пы­тан­ні: і пра тое, ці пра­віль­на па­вод­жу ся­бе ў вы­ха­ван­ні сы­на, і пра свае ад­но­сі­ны з род­ны­мі, сяб­ра­мі. Зда­ра­ец­ца, пры­хо­дзіш пас­ля пра­цы да­до­му і на эмо­цы­ях "стро­іш" ад­на­го, дру­го­га, на што ў ад­каз і ця­бе на мес­ца ста­вяць - і вось та­ды ло­віш ся­бе на дум­цы: ма­быць, я пры­нёс да­до­му неш­та ліш­няе… Про­сіш пра­ба­чэн­ня.

- Ча­му вы ву­чы­це­ся ў сва­ёй сям’і?

- Мая жон­ка На­дзея вель­мі доб­ры псі­хо­лаг. І ў яе я ву­чу­ся та­ле­рант­нас­ці, умен­ню пры­маць роз­ныя дум­кі, на­ват ка­лі ней­кія з іх мне не бліз­кія. Яна ву­чыць мя­не ад­чу­ваць смак жыц­ця, ка­лі ты за­ўва­жа­еш са­мыя дроб­ныя дэ­та­лі і атрым­лі­ва­еш ад гэ­та­га аса­ло­ду. А ўво­гу­ле, кож­ны з нас - і на­стаў­нік, і ву­чань для ін­шых. Вар­та пры­трым­лі­вац­ца ў пра­цы, у жыц­ці прос­та­га пра­ві­ла, што ты па­ста­ян­на па­ві­нен ста­на­віц­ца леп­шым, чым быў учо­ра, ра­біць неш­та не так, як ра­біў гэ­та ў мі­ну­лы раз, ад­ва­жыц­ца на крок, які доў­гі час адкла­дваў.

- Ця­пер зра­зу­ме­ла, на­коль­кі ёміс­тае ў вас крэ­да, ка­лі яно скла­да­ец­ца толь­кі са сло­ва "жыць"… Пры­трым­лі­ва­е­це­ся ней­кіх прын­цы­паў, пра­віл у гэ­тым?

- І жыць трэ­ба пра­цяг­ваць, што б ні ад­бы­ва­ла­ся. Я ары­ен­ту­ю­ся па жыц­ці на біб­лей­скія за­па­ве­дзі, яны ж агуль­на­ча­ла­ве­чыя і ёсць у лю­бой рэ­лі­гіі. Да­па­ма­га­юць і кан­таў­скія за­ла­тыя пра­ві­лы, дзе ў асно­ве па­сыл: "Ад­но­сіц­ца да ін­шых трэ­ба так, як хо­чаш, каб ад­но­сі­лі­ся да ця­бе". Без­умоў­на, ні­як без па­зі­ты­ву! Вось на­ват вы­пі­саў са­бе цы­та­ту Піс Пі­лігрым: "Ка­лі б вы зра­зу­ме­лі, на­коль­кі моц­ныя ва­шы дум­кі, то ні­ко­лі б не ду­ма­лі не­га­тыў­на…"

Але­на ДРАП­КО.