За Беларусь могуць выступiць Украiна i Расiя

06.12.2006
"Звязда", 6 снежня 2006 г.


Прэтэндэнты з гэтых краiн увайшлi ў 15 паўфiналiстаў нацыянальнага адбору на "Еўрабачанне-2007"
Як i было заяўлена, першы этап "ЕўраФэсту" - так сёлета называецца беларускi адбор на "Еўрабачанне", ён жа адмысловы тэлевiзiйны праект - фiнiшаваў. Першапачаткова колькасць заявак, якiя прыйшлi на адрас Белтэлерадыёкампанii, перавысiла 60. Дакладней, патрабаванням конкурсу адпавядалi 66 заявак, але на праслухоўванне некаторыя артысты па розных прычынах не з’явiлiся, i журы давялося ацэньваць на 10 кампазiцый менш.
"Я хачу выказаць шкадаванне, што ў адборы не прымалi ўдзел нашы прафесiяналы - такiя, як Iна Афанасьева, Пётр Елфiмаў, Iрына Дарафеева", - некалькi нетрадыцыйна пачаў падвядзеннi вынiкаў кiраўнiк "ЕўраФэсту" Аляксандр Цiхановiч. Паводле яго слоў, усiм гэтым артыстам было прапанавана паўдзельнiчаць у адборы, але, вiдаць, у кожнага знайшлiся свае ўважлiвыя прычыны гэтага не рабiць.

"Кiшэнныя" разборкi
Мiма адбору "праляцела" Анжэлiка Агурбаш (чуткi пра тое, што ў яе заяўцы тры песнi, аказалiся толькi чуткамi, а песня "Mirасlе" была публiчна выканана да 1 кастрычнiка i такiм чынам парушыла правiлы адбору). Гэтаксама на праслухоўванне не прыбылi Аляксандр Патлiс, расiйскi гурт "Рок-атэлье", выканаўцы з Iталii i Францыi. Што датычыцца гурта "Litеsоund", вакол конкурснай кампазiцыi якога разгарэўся скандал, то, паводле тлумачэння юрыстаў Белтэлерадыёкампанii, гурт правiлаў не парушыў i таму дысквалiфiкаваны не быў. "Правiлы нацыянальнага адбору адрознiваюцца ад правiлаў еўрапейскiх. Так, у нас забаронена не паняцце "публiчнае выкананне" як выступленне на сцэне, а камерцыйная рэалiзацыя - г.зн. распаўсюджванне песнi праз Iнтэрнэт, радыё, тэлебачанне", - пракаментавалi спецыялiсты БТРК. (Пазней мы звярнулiся да Палажэння аб правiлах правядзення "ЕўраФэсту", i знайшлi там пункт 2.1, дзе даслоўна сказана наступнае:
" Участвующая в Проекте песня (далее - Песня) (стихи и/или музыка), не должна быть коммерчески реализована до первого октября 2006 года, то есть Песня как объект авторского права не должна быть:
- распространена через сеть Интернет, а также на каких-либо носителях (аудиокассеты, компакт-диски, мини-диски и другие) посредством продажи или иной передачи права собственности;
- передана в радио- или телевизионный эфир".) Канец спрэчкi. Ва ўсякiм выпадку, па гэтаму пытанню. Але прастору для скандалаў i iнтрыг яшчэ застаецца - мама дарагая!..

Знаёмыя... не ўсе
У спiсе 15, паводле запэўнiванняў журы, усе нумары разнастайныя i рознажанравыя. А iмёны - дададзiм ад сябе - на трэць незнаёмыя. Вось хто i з чым будзе змагацца ў паўфiнальным канцэрце 15 снежня ў Палацы Рэспублiкi за права прадставiць Беларусь на "Еўрабачаннi-2007":
1. Гурт "Барнео" - "Fingеrtiрs" (муз. i сл. А.Чарыкаў);
2. Гурт "Nеw Gеnеrаtiоn" - "Беларусь" (муз. i сл. А.Краўчанка);
3. Дыяна Гурцкая - "Hоw lоng" (муз. К.Брэйтбург, сл. К.Каваляран);
4. Дзмiтрый Калдун - "Ангел мечты" (муз. Д.Калдун, сл. Д.Лiс);
5. LЕNА (Алена Валошына) - "Саll mе" (муз. С.Ждановiч, сл. Я.Мельнiкаў);
6. Наталля Тамела - "Sо bаdlу high" (муз. Л.Шырын, сл. А.Касцюгаў);
7. "Thе Рrоjесt" - "S.U.Р.Е.R. S.T.А.R." - (муз. i сл. Б.Вартанян);
8. Iрына Ярына (Украiна) - "Кроткий дождь" (муз. Л.Шырын, сл. Я.Ракiцiн);
9. Вiктар Пшанiчны - "Sооnеr оr Lаtеr" (муз. i сл. А.Набееў);
10. Алег Карпенка - "I fееl gооd tоnight" (муз. i сл. Р.Козыраў);
11. Гурт "Dаli" - "Мечтай со мной" (муз. i сл. В.Рудэнка);
12. Гурт "Сваякi" - "Салодкi мёдзiк" (муз. А.Зайцаў, сл. народныя ў апрацоўцы А.Зайцава);
13. Ганна Шаркунова - "Сорваться и вниз" (муз. У.Пензiн, сл. У.Кубышкiн);
14. Гурт "Litеsоund" - "Summеr triр" (муз. i сл. Д.Каракiн, В.Каракiн);
15. Наталля Лапцева, гурт "ХХХLight" (Расiя, назва праекта будзе мяняцца) - "Tеаrs" (муз. i сл. Н.Лапцева).
Звяртаем вашу ўвагу: 1) выканаўцы размешчаны ў адвольным парадку, пад якiмi нумарамi яны выступяць у канцэрце, стане вядома праз некалькi дзён, 2) назвы песень напiсаны на той мове, на якой яны будуць гучаць.
Нагадаем, па вынiках паўфiнальнага канцэрта журы (яно будзе сядзець у студыi перад экранамi - конкурс усё ж тэлевiзiйны) вызначыць двух фiналiстаў. Паралельна пройдзе галасаванне гледачоў. У выпадку, калi перавагi гледачоў i журы не супадуць, да фiналiстаў дабавiцца яшчэ адзiн, трэцi ўдзельнiк - так бы мовiць, "выбраннiк народа". Ужо ў студзенi 2007 года пройдзе фiнальны гала-канцэрт, пераможца якога i стане абаронцам музычнага гонару нашай краiны ў Фiнляндыi. Дарэчы, фiналiсты змогуць мяняць выбраную песню - спецыяльна для гэтага створаны i функцыянуе "банк песень", у якiм, паводле слоў прадзюсара Белтэлерадыёкампанii Настассi Цiхановiч, ужо налiчваецца каля 20 песень, дасланых як беларускiмi, так i замежнымi аўтарамi.

Простая мова
- Мы некалькi гадоў паспяхова выступаем на дзiцячым "Еўрабачаннi", i з незайздросным пастаянствам не трапляем нават у фiнал дарослага. У чым справа? - звярнулiся мы да мастацкага кiраўнiка праекта Васiля Раінчыка.
- Я заўжды казаў, дзецi больш пластычныя, кiруемыя, стасункi з iмi будуюцца па прынцыпу "настаўнiк-вучань". Дзiця ўспрымае навучанне нармальна i стараецца з усiх сiл. А дарослым артыстам перашкаджае ганарлiвасць, "зорнасць", яны збольшага робяць усё самi, i лiчаць, што робяць правiльна, не аддаюць справу ў рукi прафесiяналаў - iмiджмэйкераў, саундпрадзюсараў, аранжыроўшчыкаў...
- Можа, нам лепш пачакаць некалькi гадоў, пакуль вырасце Ксюша Сiтнiк?
- Гэта было б самае простае рашэнне... (Смяецца.) Думаю, нам проста трэба iсцi наперад. Тым больш, што артыстаў i самiх гэта справа зачапiла, закранула, яны растуць у творчым сэнсе, i год ад году адборы ў нас праходзяць на ўсё больш высокiм узроўнi.

Вiкторыя ЦЕЛЯШУК.