З рэжыму "нервовы" ў рэжым "рабочы"

09.02.2007
"Звязда", 9 лютага 2007 г.


Усе пытаннi, якiя ўзнiклi памiж беларускiм i расiйскiм бакамi наконт удзелу Дзмiтрыя Калдуна ў "Еўрабачаннi-2007", уладжаныя. Аб гэтым паведамiў учора журналiстам намеснiк старшынi Белтэлерадыёкампанii Юрый Азаронак.
Такiм чынам, i музыка, i тэкст песнi "Wоrk Yоur Mаgiс" застануцца нязменнымi. Нацыянальная музычная карпарацыя, у якой з пераможцам "Фабрыкi зорак-6" Калдуном заключаны кантракт, дала афiцыйны дазвол на супрацоўнiцтва выканаўцы з Белтэлерадыёкампанiяй на ўвесь перыяд правядзення конкурсу "Еўрабачанне". Здымкамi клiпа для беларускага канкурсанта зоймуцца расiйскiя прафесiяналы, пастаноўкай нумара - грэчаскiя. Акрамя таго, дапамогу ў фармiраваннi iмiджу спевака аказвае Прадзюсарскi цэнтр Дзiмы Бiлана i асабiста Яна Рудкоўская. Працягваецца прома-тур Калдуна па краiнах Еўропы - 16 лютага, як чакаецца, беларуская конкурсная песня прагучыць у Iрландыi, надалей запланаваныя Кiпр, Чарнагорыя, Македонiя, Лiтва, Грэцыя, Фiнляндыя i г.д. Адпаведна, замежныя выканаўцы - прадстаўнiкi еўрапейскiх краiн на "Еўрабачаннi" - атрымаюць запрашэннi зрабiць прома-вiзiт у Беларусь.

Вiкторыя ЦЕЛЯШУК.