Яшчэ адзін крок да "Еўрабачання"

20.08.2011
"Культура" , 20 августа 2011 г.


25 жніўня ў Мінску пройдзе дадатковае праслухоўванне прэтэндэнтаў на ўдзел у Міжнародным дзіцячым конкурсе песні "Еўрабачанне2011", фінал якога адбудзецца 3 снежня ў Ерэване.
Як паведамляла ўжо "К", Рэспубліканскі дзіцячы конкурс "Песня для Еўрабачання", (які з'яўляецца прыступкай да міжнароднага фіналу), быў распачаты Белтэлерадыёкампаніяй яшчэ на пачатку года. Напрыканцы ж красавіка прафесійнае журы з 45 заявак, што падалі на рэспубліканскі конкурс, абрала дзесяць прэтэндэнтаў, з якіх па выніках праслухоўвання ў спіс фіналістаў нацыянальнага конкурсу трапілі толькі пяць кандыдатур.
Прэс-служба Белдзяржтэлерадыёкампаніі паведамляе: у бліжэйшыя дні адбудзецца дадатковае праслухоўванне, што мусіць вызначыць яшчэ пецярых юных выканаўцаў, якія і ўвойдуць у канчатковы спіс фіналістаў адбору. Нагадаем, за выхад у міжнародны фінал барацьба павінна разгарнуцца згодна з Палажэннем аб правядзенні конкурсу паміж сямю - дзесяццю канкурсантамі. Такім чынам, да вызначанай пяцёркі фіналістаў па выніках будучага праслухоўвання акурат і далучыцца дадатковая колькасць - пяць - удзельнікаў.
Па словах выканаўчага прадзюсара тэлеканала "ЛАД" Людмілы Барадзіной, журы з 24 дадатковых заявак, што былі дасланы на адрас аргкамітэта пасля першага праслухоўвання, адхіла толькі адну, пакінуўшы 23 прэтэндэнтаў. Восем з іх і паспаборнічаюць 25 жніўня.