Як чуецца, так і пішацца?

12.09.2014
"Звязда", 12 верасня 2014 г.

 
Беларусь 3" прапануе гаварыць на роднай мове без памылак
13 верасня на тэлеканале адбудзецца прэм'ера віктарыны "Размаўляем па-беларуску". Яе ўдзельнікі - людзі, якія далёка не бліскуча ведаюць беларускую мову, але вельмі цікавяцца і хочуць на ёй размаўляць.
Дапамагчы ў гэтым - разабрацца ў значэнні і паходжанні розных слоў, крылатых фраз і ўстойлівых выразаў - узяліся гомельскія тэлевізійнікі сумесна з экспертамі-мовазнаўцамі.
Праверце сябе і вы - хаця б седзячы ля экранаў. А калі вырашыце стаць удзельнікам, заходзьце на сайт тэлерадыёкампаніі "Гомель" http://tvrgomel.by/ або сайт канала "Беларусь 3" http://3belarus.by/ і праз банер "Размаўляем па-беларуску" запаўняйце заяўку на ўдзел каманды. Гульцам забяспечаны добрыя эмоцыі і цікавыя адкрыцці, а пераможцам - прыемныя і карысныя прызы!

Ірына АСТАШКЕВІЧ.