Выйсце дзесьці побач

06.02.2015 "Звязда", 6 лютага 2015 г.

Свят­ла­на Ба­роў­ская дасць гле­да­чам уро­кі жыц­цё­вай муд­рас­ці .

Тэ­ле­вя­ду­чай Свят­ла­не Ба­роў­скай ві­да­воч­на ста­ла цес­на ў рам­ках пра­гра­мы "Доб­рай ра­ні­цы, Беларусь!". Акра­мя асноў­най пра­цы, яна ўвай­шла ў жу­ры яшчэ двух маш­таб­ных пра­ек­таў - кастынгу для но­вых вя­ду­чых "Ха­чу ў тэ­ле­ві­зар" і шоу та­лен­таў "Я ма­гу!". Але і гэ­та­га Свят­ла­не падало­ся ма­ла, та­му яна ўшчыль­ную пры­сту­пі­ла да пра­цы над аў­тар­скай тэ­ле­пра­гра­май. Вы­нік твор­чых вы­сіл­каў пад наз­вай "Вый­сце ёсць" гле­да­чы ўба­чаць у вя­чэр­нім эфі­ры ўжо ў гэ­тыя выадныя.

8 лю­та­га ад­бу­дзец­ца прэм'­е­ра но­вай аў­тар­скай пра­гра­мы на тэ­ле­ка­на­ле "Бе­ла­русь 1". Фар­мат яе як  быц­цам звык­лы і тра­ды­цый­ны - шчы­рыя гу­тар­кі вя­ду­чай з ге­ро­я­мі, як вя­до­мы­мі ў на­шай кра­і­не асо­ба­мі з роз­ных сфер, так і звы­чай­ны­мі людзь­мі, зу­сім да­лё­кі­мі ад зван­ня "ме­ды­я­пер­со­ны". Але "Вый­сце ёсць", па­вод­ле слоў Свят­ла­ны Ба­роў­скай, мае і сваю ад­мет­насць - су­раз­моў­цаў яна распыт­вае не пра твор­чыя і жыц­цё­выя пла­ны, не пра сак­рэ­ты да­сяг­ну­та­га пос­пе­ху, а на­ад­ва­рот, пра ня­прос­тыя вы­пра­ба­ван­ні і ча­сам на­ват ту­пі­ко­выя сі­ту­а­цыі, з якіх ім да­во­дзі­ла­ся шу­каць вый­сце. У ка­гось­ці гэ­та бы­ла цяж­кая хва­ро­ба, у не­ка­га - стра­та ма­ё­мас­ці аль­бо раз­бу­рэн­не, зда­ва­ла­ся б, моцай сям'і... "Але свет улад­ка­ва­ны так, што ча­ла­ве­ку да­юц­ца ме­на­ві­та тыя жыц­цё­выя выпрабаванні, якія ён мо­жа пе­ра­адо­лець, і гэ­та зро­біць яго мац­ней­шым", - упэў­не­ны ства­раль­ні­кі пра­гра­мы.

Як не зла­мац­ца са­мо­му, ка­лі руй­ну­ец­ца ўвесь звык­лы свет ва­кол ця­бе, як вый­сці пе­ра­мож­цам з сітуа­цыі і на­ву­чыц­ца заўж­ды ца­ніць тое, што ма­еш, як за­сво­іць муд­расць быць шчас­лі­вы­мі тут і цяпер - у пер­шых вы­пус­ках аў­тар­скай пра­гра­мы рас­ка­жуць кам­па­зі­тар Ва­ле­рый Га­лаў­ко, акт­ры­са Эве­лі­на Са­ку­ра, рэ­жы­сёр Дзміт­рый Аст­ра­хан, бы­лы кі­раў­нік Бел­дзярж­цыр­ка Тац­ця­на Бан­дар­чук і ін­шыя. Баць­ка зна­ка­мі­та­га бе­ла­рус­ка­га тэ­ні­сіс­та Мак­сі­ма Мір­на­га, на­прык­лад, упер­шы­ню шчы­ра рас­па­вя­дзе ў пра­ек­це "Вый­сце ёсць", ці ві­на­ва­ціць ён ся­бе ў тым, што зра­біў стаў­ку на ад­на­го сы­на, і ці не ўпус­ціў ас­тат­ніх, а так­са­ма як ад­бі­лі­ся на яго жыц­ці су­стрэ­чы і рас­стан­ні з бы­лы­мі жон­ка­мі і на­коль­кі моц­на змя­ні­лі яго гро­шы...

Вік­то­рыя ЦЕ­ЛЯ­ШУК.