Выбiраем герояў спорту-2006

01.12.2006
"Звязда", 1 снежня 2006 г.


У балельшчыкаў з’явiлася ўнiкальная магчымасць выказаць, што яны думаюць пра таго цi iншага спартсмена, трэнера, каманду, каментатара i паўплываць такiм чынам на вызначэнне лепшых удзельнiкаў спартыўнага свету Беларусi. Вынiкi галасавання будуць падведзены ў сумесным праекце Белтэлерадыёкампанii i Прэзiдэнцкага спартыўнага клуба "Навагоднi баль-2007. Героям спорту". На вiдовiшчным шоу, якое адбудзецца 31 снежня, стануць вядомыя лепшыя з лепшых - у 14 намiнацыях.
Прэмii атрымаюць уладальнiкi тытулаў "Каманда года", "Спартсмен года", "Спартсменка года", "Вынiк года", "Адкрыццё года", "Трэнер года", "Самы яркi спартыўны момант", "Лепшая фізкультурна-спартыўная арганізацыя", "За волю да перамогi" (прысуджаецца спартсменам з абмежаванымi фiзiчнымi магчымасцямi), "Спартыўны тэлевiзiйны журналiст", "Спартыўны журналiст друкаваных СМI", "Мiстэр элегантнасць" i "Мiс чароўнасць" (так назавуць самых прывабных беларускiх спартсменаў), "Спартыўны мецэнат года".
Узор анкеты для галасавання можна знайсцi на сайце Белтэлерадыёкампанii www.tvr.by i ў вядучых рэспублiканскiх СМI. У кожнай намiнацыi будуць вызначаны тры лiдары, з якiх кампетэнтнае журы абярэ ўласна герояў - пераможцаў. Звяртаем вашу ўвагу: галасаванне пройдзе з 20 лiстапада да 15 снежня. Цырымонiя ўзнагароджання пройдзе ў рамках "Навагодняга балю-2007".