Вяшчанне на каталiцкi Вялiкдзень

15.04.2006
"Звязда", 15 красавіка 2006 г.


Па календару каталiцкай канфесii 16 красавiка будзе адзначацца Вялiкдзень. Белтэлерадыёкампанiя ў сувязi са святам прапануе гледачам шэраг тэматычных праграм.
Так, 15 красавiка ў 23.40 на БТ выйдзе спецвыпуск духоўнай праграмы "Iснасць", прысвечаны трансляцыi велiкоднага хрэснага ходу на чале з Папам Бенедыктам XVI, што традыцыйна iдзе ў Рыме ад Калiзея да Палацiнскага ўзгорку. З 23.55 будзе паказана святочнае богаслужэнне на Уваскрэсенне Хрыстова з Полацкага касцёла св. Андрэя Баболi. Прамую трансляцыю гэтай падзеi правядзе таксама Беларускае радыё. У нядзелю, 16 красавiка, у 9.30 прагучыць пастырскае слова i вiншаванне Казiмiра Свёнтка, мiтрапалiта Мiнскай i Магiлёўскай мiтраполiй Рымска-каталiцкай царквы ў Беларусi. У 17.30 у рамках праграмы "Iснасць" з Ватыкана будзе паказана велiкоднае Пасланне i Блаславенне (Urbi et Orbi) Бенедыкта XVI (паўтор - у панядзелак у 10.20). Завершаць святочны эфiр французская камедыя "Вясёлы вялiкдзень" з Жанам-Полем Бельмандо i Сафi Марсо, а таксама прыгоднiцкая камедыя "Язык святога" (Iталiя). Як паведамляе прэс-служба БТРК, тэлеканал "ЛАД", радыёстанцыя "Беларусь" i спадарожнiкавы канал "Беларусь-ТБ" таксама падрыхтавалi да святочных дзён шэраг тэматычных праектаў i праграм.

Вiкторыя ЦЕЛЯШУК.