Вяшчанне без “белых плям”

16.11.2004
“Звязда”, 16 лістапада 2004 г.


Першы нацыянальны тэлеканал вось ужо больш як паўгода распаўсюджвае свае праграмы з дапамогай спадарожнiка Intelsat 904. Гэты праект, ажыццёўлены пры падтрымцы МДТРК “Мiр”, як адзначаюць у Белтэлерадыёкампанii, дазволiў не толькi зарэзерваваць канал распаўсюджвання, але i iстотна палепшыць якасць прыёму. Зараз зона пакрыцця БТ - уся тэрыторыя краiны, у той час як радыёрэлейныя лiнii пакiдалi неахопленыя “белыя плямы”.
Новы спосаб распаўсюджвання праграм прыйшоўся даспадобы карыстальнiкам - пра гэта сведчаць шматлiкiя тэлефонныя званкi i звароты гледачоў не толькi з Беларусi, але i з краiн блiзкага i далёкага замежжа - Лiтвы, Польшчы, Германii i г.д. Зрэшты, Белтэлерадыёкампанiя не збiраецца задавальняцца дасягнутымi вынiкамi. На сёння падпiсаны пратакол наконт распаўсюджвання спадарожнiкавай версii БТ з Асацыяцыяй “Укртэлесетка” (Украiна), у стадыi падпiсання знаходзяцца таксама пратаколы з кампанiямi “Centru-TV Grup” (Малдова), “Аўтарскi Новы Канал” (г. Валгадонск), вядуцца перамовы з ЗАТ “Экран” (г. Калiнiнград), “Антэна-Гарант” (г. Разань), Саюзам кабельнага тэлебачання Украiны. Выказалi зацiкаўленасць праектам фiзiчныя i юрыдычныя асобы з Iталii, Польшчы, Чэхii, Германii, краiн Прыбалтыкi.
Нагадаем, распаўсюджванне праграм Першага нацыянальнага тэлеканала з дапамогай спадарожнiка - гэта толькi першы этап маштабнага праекта па стварэнню мiжнароднай версii Беларускага тэлебачання. Мiжнародны канал “Беларусь-TV”, якi можна будзе прымаць на абмежаванай тэрыторыi, плануецца запусцiць у эфiр на пачатку 2005 года.

Вiкторыя ЗАХАРАВА.