Віншаванне Аляксандра Зімоўскага

09.08.2007
"Звязда", 9 жніўня 2007 г.


Паважаныя калегі!
Ад імя Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь шчыра віншую вас з 90-годдзем з дня заснавання газеты!
З’яўляючыся старэйшым беларускамоўным выданнем нашай краіны, "Звязда" на працягу ўсяго часу існавання была і застаецца для сваіх чытачоў надзейнай крыніцай інфармацыі і добрым сябрам. Сёння папулярнае штодзённае выданне ўдала спалучае багатыя шматгадовыя традыцыі і сучасныя інфармацыйныя тэхналогіі, уяўляючы сабой узор сапраўднай высокапрафесійнай журналістыкі, карыстаецца павагай і любоўю вялікай колькасці чытачоў і нязменна пашырае кола сваіх прыхільнікаў.
Прыемна, што на старонках "Звязды" праекты і праграмы Белтэлерадыёкампаніі заўсёды знаходзяць шырокае адлюстраванне.
Жадаю газеце "Звязда" і яе шматлікім прыхільнікам новых цікавых матэрыялаў і поспехаў, а супрацоўнікам рэдакцыі - вострага пяра і творчага плёну!

Аляксандр ЗІМОЎСКІ.