Віктар Маючы: "Тэлебачанне - гэта люстэрка грамадства"

21.04.2006
"Літаратура і мастацтва", 21 красавіка 2006 г.


Яшчэ год таму наяўнасць у краіне ўласнага спадарожнікавага тэлеканала з выхадам на замежжа была марай. Зараз гэта стала рэальнасцю, дзякуючы тэлеканалу "Беларусь-ТБ". Пра тое, чым сёння жыве канал, як частка беларускага тэлебачання, распавядае генеральны прадзюсер "Беларусь-ТБ" Віктар Маючы.

- Віктар Уладзіміравіч, у чым, на ваш погляд, заключана неабходнаснь з'яўлення такога тэлеканала, як "Беларусь-ТБ"?
- Яго з'яўленне нельга лічыць чымсьці звышнатуральным. Былі канкрэтныя задачы - наладзіць вяшчанне за межы Беларусі, а таксама вырашыць пытанні, якія звычайна ставяцца перад кожным грамадска-палітычным тэлеканалам.
Нельга забываціда пра тое, што калі беларускі народ пазіцыяніруе сябе як нацыя, а дзяржава - як раўнапраўны ігрок на міжнароднай геапалітычнай арэне, то ў яго павінны быць адмысловыя інструменты ўздзеяння, да якіх сёння належыць і тэлебачанне.
Прэзідэнт Беларусі калісьці няблага сказаў на нарадзе для ідэалагічных рабогнікаў, што спадарожнікавае тэлебачанне робіць больш даступным увесь свет для гледача, а таксама садзейнічае канкурэнтаздольнасці дзяржавы. Асабліва востра гэтае пытанне паўстае сёння, у эпоху глабалізацыі.

"Беларусь-ТБ" - самы малады з айчынных тэлеканалаў. Наколькі цяжка было яго ствараць?
- Трэба разумець, што "Беларусь-ТБ" не з'яўляецца самастойным каналам. Гэта толькі міжнародная версія нацыянальнага беларускага тэлебачання. У ім сканцэнтравана сукупнасць усіх магчымасцяў, рэсурсаў, зместу, традыцый, якія існуюць сёння ў айчынным тэлебачанні. Мы другасныя ў параўнанні з АНТ, БТ, СТБ. Таму немагчыма быць лепей ці горш за той прадукт, які яны прадстаўляюць. Наша задача - сабраць, адсарціраваць, сканцэнтраваць і прадставіць праграмы ўвазе мэтавага гледача.
Гэта нармальная з'ява з пункту гледжання міжнароднай практыкі. Калі прааналізаваць працу такіх каналаў, як ВВС, Deutche Welle, CNN ды іншых, то можна ўгледзець асноўныя рысы, роднасныя "Беларусь-ТБ". Вялікую ролю туг адыгрывае і дзяржаўная падтрымка. Невыпадкова Мадлен Олбрайт калісьці назвала СNN "шаснаццатым членам Савета бяспекі ЗША".
Наконт складанасцяў... Ясна, што ўсякае пачынанне не абыходзіцца без іх. Калі канкрэтна, то сёння вельмі цяжка зразумець прыроду патэнцыяльнага гледача. У зоне вяшчання спадарожніка Іntelsat 904 пражывае прыкладна 500 мільёнаў чалавек. Недзе для 50 працэнтаў з іх руская мова была калісьці моваю міждзяржаўных зносін. Таму адзіную канцэпцыю канала, якую ўзгаднілі ўсе найважнейшыя фігуры сучаснага айчыннага тэлерынку, мы будавалі з улікам гэтых асаблівасцяў.

- Як бы вы ахарактарызавалі патэнцыяльнага гледача "Беларусь-ТБ"?
- Гэта этнічны беларус ці чалавек з беларускімі каранямі. Такіх у свеце каля трох мільёнаў, у зоне вяшчання нашага канала - удвая менш. Мы таксама арыентуемся і на рускамоўных гледачоў, якія былі звязаны ў свой час з нашай краінай ці проста неабыякава ставяцца да жыцця ў Беларусі.

- Па якім прынцыпе адбіраюцца перадачы для "Беларусь-ТБ"?
- Справа ў тым, што далёка не ўсе перадачы падыходзяць для паказу ў замежжы... Сёння ў нашай краіне выпускаецца дастаткова канкурэнтназдольнага тэлепрадукта, але праблема ў тым, што ў адносінах да агульнага аб'ёму тэлевяшчання яго яшчэ не хапае. Таксама няма дакладнага графіка яго вытворчасці. Таму прыходзіцца ставіць новыя праграмы літаральна "з колаў". Але ж мы імкнёмся адбіраць лепшае...

- "Беларусь-ТБ" дпя многіх замежных гледачоў з'яўляецца бадай што адзіным мастком з нашай краінай. Ці шмат сёння на канале перадач на беларускай мове?
- Нельга казаць многа ці мала. Іх роўна столькі, колькі існуе ў прапарцыянальных адносінах да агульнанацыянальнай сеткі тэлевяшчання. Але мы імкнёмся сканцэнтраваць перадачы на роднай мове так, каб іх патэнцыяльны глядач ведаў, у колькі гадзін уключаць тэлевізар. У нас выходзяць два выпускі "Мая радзіма - Беларусь". Плануем павялічыць іх да трох на тыдзень. Але каб пашырыць беларускамоўнае вяшчанне на замежжа, трэба змяніць штосьці ў нас саміх.

- Калі б мы з вамі адмыслова паспрабавалі скласці праграму тэлеканала "Беларусь-ТБ" на тыдзень, якія перадачы былі б скіраваны менавіта на рэкламу беларускай культуры для замежнікаў?
- Тут трэба разабрацца. Калі пад "культурай" мець на ўвазе тэатр ці беларускі балет, то, на мой погляд, яму дадатковыя сродкі для рэкламавання не патрабуюцца. Ды і ўвогуле, як і ў кожнай цывілізаванай дзяржаве, на сённяшні дзень беларуская культура паспяхова папулярызуе сябе.
У тэлебачанні павінны быць размежаванні: альбо канал культурна-рэкрэацыйны, альбо грамадска-палітычны. 3 іншага боку, грамадска-палітычны канал павінен даводзіць да ўвагі гледача разнастайныя дасягненні дзяржавы, у тым ліку і ў галіне культуры.

- Ці плануецца ў будучым стварэнне арыгінальных перадач менавіта для "Беларусь-ТБ"?
- На мой погляд, гэта немэтазгодна. Зразумела, беларускім вытворцам трэба задумвацца пра тое, што зробленыя праграмы змогуць глядзець не толькі ў нас. Ёсць добрыя прыклады - серыял "Была вайна", які зняла Агенцтва тэлевізійных навін Белтэлерадыёкампаніі сумесна з ТРА "Саюз". Ён карыстаецца попытам як на разнастайных фестывалях, праглядах, так і запатрабаваны ТБ-вяшчальнікамі.
3 арыгінальнага на "Беларусь-ТБ" можна адзначыць так званае "пакаванне": анонсы, прагноз надвор'я. У плане агульнай вытворчасці мы робім тыя праграмы, якіх недастаткова ў нацыянальным эфіры. Напрыклад, выпускі "Мая радзіма - Беларусь"...
Думаю, што ўвогуле пытанне пра ўласную тэлевытворчасць на канале варта ўздымаць толькі ў выпадку з'яўлення, напрыклад, уласнага англамоўнага тэлебачання...

- Ці ва ўсіх краінах свету можна глядзець "Беларусь-ТБ"?
- Сёння наш спадарожнік Іntelsat 904 ахоплівае тэрыторыю ад паўночнай Скандынавіі да краін Сярэдняй Азіі. А каб пакрыць увесь свет, аднаго яго недастаткова. Акрамя таго, сігнал мала ўзняць на спадарожнік. Яго трэба яшчэ давесці непасрэдна да гледача...
Але ў асноўным мы арыентуемся на такі спосаб, калі сігнал са спадарожніка здымаецца лакальным аператарам, які і пускае яго ў сваю кабельную сетку.
Таксама сігнал можна здымаць са спадарожніка з дапамогай эфірнага перадатчыка. Сёння такі маецца ў Бендэрах. Там беларуская дыяспара сама аплачвае кошт перадатчыка, а гэта дзесьці 5 000 долараў штомесяц. Ёсць дамова з аўстралійскай кампаніяй, якая за кошт падпіскі і абаненцкай платы здолела пераадрасаваць сігнал з нашага спадарожніка на свой, тым самым павялічыўшы аўдыторыю "Беларусь-ТБ".
У прамым эфіры канал можна глядзець праз Інтэрнет, што з'яўляецца даступным і для грамадзян ЗША.

- Планавалася, што да, так бы мовіць, свайго дня нараджэння канал выйдзе на кругласутачны эфір...
- Так яно і здарылася. Галоўная мэта гэтай падзеі - даць магчымасць у большым памеры глядзець "Беларусь-ТБ" жыхарам розных часавых паясоў Расійскай Федэрацыі.

- Гэта дадало колькасць гледачоў?
- Зразумела.

- Дзе больш глядзяць "Беларусь-ТБ"?
- Калі браць эфірнае вяшчанне, то ў краінах былога СССР. Там лідзіруюць Расія і Украіна. Калі ўзяць Інтэрнет-сайт Белтэлерадыёкампаніі www.tvr.by, то там рэгіструецца каля 60 000 праглядаў штомесяц. I на першых месцах ЗША і Канада.

- Які сярэдні ўзрост гледача "Беларусь-ТБ"?
- Калі разглядаць асноўную глядацкую аўдыторыю ў Расіі, то гэта сацыяльна актыўны глядач ш ўзросце 35-54 гады.

- Якія значныя падзеі з жыцця канала вы б вылучылі?
- На восьмым Еўразійскім Тэлефоруме 9-13 лістапада 2005 года ў Маскве тэлеканал "Беларусь-ТБ" быў названы "падзеяй года ў інфармацыйнай прасторы Еўразіі", а Белтэлерадыёкампанія была ўзнагароджана дыпломам за фарміраванне адзінай інфармацыйнай прасторы Еўразіі і памятным медалём.
Гэта абгрунтавана. Ці можаце вы прывесці прыклады канала, які б заняў падобнае месца ў медыяпрасторы Еўразіі? Не, такіх няма. Ні ў Казахстане, ні на Украіне, ні яшчэ ў якіх краінах былога СССР!

- У адрас канала за год прыходзіла шмат водгукаў. Якія робяць заувагі?
- Паказальна тое, што канал не атрымаў ніводнага сур'ёзнага адмоўнага водгуку. У асноўным, прыходзяць лісты падтрымкі...

- Што плануецца зрабіць у будучым на вашым тэлеканале?
- Нам трэба захаваць на "Беларусь-ТБ" менавіта той здаровы кансерватызм, тую вернасць традыцыям, якія былі створаны ў час існавання Савецкага Саюза. Яны дапамаглі ўзмацненню беларускай нацыі, стварэнню беларускай дзяржаўнасці. Тэлебачанне - гэта люстэрка грамадства. А "Беларусь-ТБ" - самы сучасны тэлеканал у частцы тэхналогіі вытворчасці праграм і выдачы іх у эфір. Сёння мы разглядаем магчымасці пераходу на новы спадарожнік, які б ахопліваў большую зону. Таксама ёсць намер стварыць сайт у Інтэрнеце, які б пазіцыяніраваў "Беларусь-ТБ" як брэнд у абсягах Web-вяшчання.

Гутарыў Сяргей ДУБОВІК.