У прамым эфіры

09.07.2013
"Звязда", 9 июля 2013 г.


Трансляцыю асноўных мерапрыемстваў ХХІІ Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску-2013" пакажуць тэлеканалы Нацыянальнай дзяржаўнайтэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь. Сёлета ў эфіры "Беларусь 1", "Беларусь 3", "Беларусь 24" і Беларускага радыё гледачы ўбачаць адкрыццё і закрыццё фестывалю, міжнародныконкурс выканаўцаў эстраднай песні і міжнародны дзіцячы музычны конкурс і іншыя мерапрыемствы папулярнага форуму.
Каналы "Беларусь 1" і "Беларусь 24" будуць трансліраваць урачыстае адкрыццё "Славянскага базару" 11 ліпеня, а закрыццё 15 ліпеня ў 22.00. Удзельнікамі іх стануць ЭдзітаП'еха, Аляксандр Малінін, Алена Ланская, Дзіма Білан, Іна Афанасьева, Ларыса Доліна, Пётр Дранга, Ева Польна, Злата Огневіч і іншыя артысты. А 12 ліпеня ў 22.00 пакажуць упрамой трансляцыі "Канцэрт сяброўства. Саюзная дзяржава запрашае...". На сцэну Летняга амфітэатра выйдуць Яўген Гор, Руслан Аляхно, Іскуі Абалян, Методые Бужор, МарынаДзевятава, "Песняры", Алішэр Карымаў... Вядучымі вечара будуць Алена Спірыдовіч (Беларусь) і Арцём Камінскі (Расія).
Агенцтва тэлевізійных навін Белтэлерадыёкампаніі будзе асвятляць "Славянскі базар" у выпусках навін і падчас прамых уключэнняў. Арыентавацца ў падзеях дапамогуцьдзённікі фестывалю "Славянскі базар у Віцебску-2013", праграма "Без каментарыяў", якія будуць выходзіць на "Беларусь 1" і "Беларусь 24" перад трансляцыяй канцэртаў. Жыццёфестывальнага Віцебска гледачы змогуць убачыць у рамках ранішняй праграмы "Добрай раніцы, Беларусь!".
10-12 ліпеня Белтэлерадыёкампанія правядзе запіс ХІ Міжнароднага дзіцячага музычнага конкурсу "Віцебск-2013". Гала-канцэрт і цырымонію ўзнагароджання пераможцаўможна будзе ўбачыць на тэлеканале "Беларусь 3" 20 ліпеня.
Традыцыйна актыўна асвятляць падзеі Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" будзе і Беларускае радыё. Дзённікі, інфармацыйныя і музычныяпраграмы запланаваны на Першым нацыянальным канале, канале "Культура", радыёстанцыях "Беларусь", "Сталіца" і "Радыус-FM". 11 ліпеня ў вячэрнім эфіры Першага нацыянальнагаканала Беларускага радыё можна будзе пачуць прамую трансляцыю канцэрта адкрыцця фестывалю. На працягу фестывальных дзён непасрэдна з Віцебска слухачоў будуць вітацьпраграмы "Афіша", "Добры дзень", "Беларуская калекцыя", "Музычны алімп" і "Культурная прастора". Дзіцячаму конкурсу будзе прысвечана асобная праграма "Маладыя таленты Беларусі".

Алена ДРАПКО.