У Кіеў праз Лондан

12.03.2005
"Культура", 12 сакавіка 2005 г.


3 14 па 26 лютага 2005 года ў Вялікабрытаніі ў межах падрыхтоўкі да выступлення на конкурсе песні "Еўрабачанне-2005" знаходзілася ўдзельніца ад Беларусі Анжэліка Агурбаш. Улегендарнай студыі "Abbey Road" прадзюсерскай групай "Reinmaker" вядомай брытанскай кампаніі "SBM" была здзейснена аранжыроўка і запіс песні "Boys and Girls" ("Хлопчыкі і дзяўчынкі") (музыка і словы А.Шкуратава, Расія).
У гуказапісе ўдзельнічалі вядомыя музыканты Steve (Bass) and Pete (Drums), Lewinson (Simply Red, Eurhythmics, Massive Attack), Keiji (Simply Red), Toby Baker (keyboards), а работа над вымаўленнем англійскага тэксту здзяйснялася вядомай англійскай спявачкай Sammy Jay.
Кожны з гэтых музыкантаў зрабіў свой непаўторны ўнёсак у гучанне дадзенага твора, а вакал спявачкі напоўніў песню моцнай энергетыкай.
Непаўторны бляск песні надаў мастэрынг сусветна вядомага Tim Young са студыі "Metropolis".
Першае публічнае выкананне песні "Boys and Girls" адбылося ў сталіцы Шатландыі г.Эдынбургу, праз два дні пасля завяршэння гуказапісу.
Канцэрт спявачкі праходзіў у культурна-мастацкім цэнтры "Роксі Арт Хаус". Асаблівую цікавасць у моладзі Эдынбурга выклікала выкананне песні "Boys and Girls". Пасля заканчэння канцэрта спявачка атрымала запрашэнне ўзяць удзел у міжнародным Эдынбургскім фестывалі ў жніўні 2005 года.
Падчас усяго знаходжання спявачкі Анжэлікі Агурбаш у Эдынбургу здзяйсняліся відэаздымкі аператарам мясцовай тэлекампаніі.
25 лютага спявачка ўзяла ўдзел у вечары, прымеркаваным да святкавання 6-годдзя выдавецкага дома "Лондан-INFO" і 5-годдзя "Першага рускага радыё", які праводзіўся ў мэрыі Лондана пад патранажам мэра К.Лівінгстона.
Культурная праграма спявачкі ўключала наведванне новага мюзікла "Жанчына ў белым" вядомага брытанскага кампазітара Э. Ллойд Вебера, балю "Вайна і мір", арганізаванага рускай дыяспарай у Лондане.

Прэс-служба МЗС Рэспублікі Беларусь