У фармаце FM

28.08.2013
"Народная газета", 28 августа 2013 г.


Галоўная радыёстанцыя краіны ў новым сезоне стане больш інтэрактыўнай і мабільнай.
З 1 верасня Першы нацыянальны канал Беларускага радыё пераходзіць на паўнавартаснае кругласутачнае FM-вяшчанне. Разам з формай зменіцца і змест. Чаго менавіта чакаць нам ад галоўнай радыёстанцыі краіны ў новым сезоне, даведалася карэспандэнт "НГ".
- Мы рыхтуемся да прынцыпова новага для нас пераходу на працу ў FM у сувязі са скарачэннем праваднога вяшчання, - расказвае галоўны дырэктар Першага нацыянальнага канала Антон Васюкевіч. - Перабудоўваем эфір, адаптуючы яго да максімальна шырокайслухацкай аўдыторыі. Гэта будуць людзі, якія слухаюць радыё не толькі дома, але ў аўтамабілях па дарозе на працу ці ў мабільных тэлефонах, гуляючы па горадзе. Змены датычацца і праектаў, і музычнага вяшчання, і прынцыпаў вёрсткі перадач.
Сярод "навінак" радыёстанцыі - аналітычная перадача на гістарычную тэматыку "Гістарычны ракурс", дыскусійная перадача пра актуальныя праблемы беларускай культуры і мастацтва "Арт-салон", пазнавальная перадача аб сучасных формах беларускіх музычныхтрадыцый "Этнафорум", перадача з "жывым" выкананнем музычных твораў у вялікай студыі Дома радыё "Імправізацыя", інтэрактыўная перадача, арыентаваная на FM-аўдыторыю, аўтааматараў і слухачоў мабільнага радыё "Бонус". Усяго ў сетцы вяшчання радыёстанцыісемдзесят пяць праграм уласнай вытворчасці. Каля паловы з іх абноўлены і ўдасканалены з улікам новага фармату канала.
- Спрабуем зрабіць канал яшчэ больш дынамічным і цікавым, - тлумачыць Антон Барысавіч. - Насычаем эфір інтэрактыўнымі перадачамі, у якіх слухачы змогуць не толькі павіншаваць адзін аднаго, але і прыняць удзел у абмеркаванні цікавых тэм, надзённых жыццёвых праблем, падзяліцца ўласнымі думкамі і меркаваннямі.
Адбыліся адпаведныя змены і ў сетцы вяшчання.
- Перадачы зараз размяшчаюцца па-іншаму, выбудоўваецца адзіная драматургічная лінія эфіру, - расказвае Антон Васюкевіч.
Напрыклад, у эфірнай лінейцы 21.00-22.00 уведзены дадатковыя выпускі праграмы "Тэатр Беларускага радыё", што дасць магчымасць больш шырока выкарыстоўваць фондавыя матэрыялы, а таксама арганізоўваць тэматычныя акцыі, прысвечаныя творчасці выбітныхбеларускіх пісьменнікаў, драматургаў, артыстаў, рэжысёраў і кампазітараў.
Удасканаліцца і музычнае вяшчанне. У новым сезоне Першы нацыянальны канал Беларускага радыё плануе поўнасцю перайсці на фармат музычнага праграмавання Oldie based Soft AC. Музычная палітыка канала па-ранейшаму будзе грунтавацца на прапагандзетворчасці беларускіх аўтараў і выканаўцаў. Разам з тым у канцэртных праграмах пад рубрыкай "Музыка на ўсе часы" таксама будуць гучаць савецкія і замежныя рэтракампазіцыі.
Слухаць Першы нацыянальны канал Беларускага радыё сёння можна ў любым куточку краіны - у лічбавым фармаце, па правадной сетцы, у рэжыме рэальнага часу на www.radio1.tvr.by і ў FM.

Людмила МИНКЕВИЧ.