У Беларусі здымаюць "Нацыянальны здабытак"

15.08.2009
"Звязда", 15 августа 2009 г.


Некалькі дэтэктываў Вольгі Тарасевіч будуць экранізаваныя - працу на імі Белтэлерадыёкампанія пачне ў лістападзе, а ўжо на пачатку 2010 года, як плануецца, гледачы ўбачаць дзве серыі першага фільма. Усяго прынятыя 5 сцэнарыяў двухсерыйных фільмаў, аб'яднаных у адзіны праект "Нацыянальны здабытак", бо месцам здымак выбраныя самыя маляўнічыя куткі нашай краіны.
Экслюзіўныя правы на экранізацыю вядомай беларускай аўтаркі дэтэктываў Белтэлерадыёкампанія набыла яшчэ ў чэврвені гэтага года, абраўшы кнігі "Без чайных цырымоній", "Каралі Атона", "Праклён Эдварда Мунка", "Смяротны водар № 5" і "Анёл Шагала, які плача". "Праект гэты камерцыйны, закзчыкам выступае наша кампанія", - адзначае намеснік старшыні Белтэлерадыёкампаніі Аляксандр Бінецкі.