У Беларусі створаць беларускамоўны канал "Беларусь 3"

29.10.2011
"Звязда", 29 кастрычніка 2011 г.


Зусім хутка на змену тэлеканалам "Першы", "ЛАД" і "Беларусь-ТБ" прыйдуць тэлеканалы "Беларусь 1", "Беларусь 2" і "Беларусь 24". Рэбрэндзінг распачнецца ўжо з 5 лістапада.
- Мы верым, што ў нас усё атрымаецца, - зазначыў падчас прэс-канферэнцыі старшыня Белтэлерадыёкампаніі Генадзь Давыдзька. - З гэтага часу кожны канал будзе мець сваю сферу дзейнасці. У аддаленай будучыні, хутчэй за ўсё ў наступным годзе, мы плануем запусціць яшчэ і тэлеканал "Беларусь 3", які будзе вяшчаць цалкам па-беларуску.
У абноўленым фармаце перад гледачамі прадстануць абноўленыя праграмы з мінулых сезонаў, а таксама зусім новыя перадачы і ток-шоу. У прыватнасці, з'явяцца такія праграмы, як "Да цешчы на бліны" з Эміліяй Пранскутэ і "Толькі жанчына ведае" з Тамарай Лісіцкай. З'явяцца ў эфір і новыя твары - у прыватнасці, новыя вядучыя навін. Больш падрабязна пра ўсе навінкі новага сезона на Белтэлерадыёкампаніі - у бліжэйшых нумарах "Звязды".

Ілья ЛАПАТО.