У праграме "Добрай раніцы, Беларусь!" - новыя вядучыя

04.03.2016

"Звязда"

З сакавіка ў ранішняй праграме на тэлеканале "Беларусь 1" з'явіліся новыя пары вядучых. З Яўгенам Перліным цяпер у творчым тандэме будзе працаваць спявачка Вера Карэтнікава. А Вольга Рыжыкава будзе вітаць прыхільнікаў праграмы ў пары з Тэа (Юрыем Вашчуком).

Такім чынам, цяпер штораніцы з гледачамі тэлеканала "Беларусь 1" будуць дзяліцца настроем 4 пары вядучых: Святлана Бароўская і Дзяніс Дудзінскі, Вольга Рыжыкава і Тэа, Вера Карэтнікава і Яўген Перлін, а таксама Надзея Цімафеева і Глеб Давыдаў. Варта адзначыць, што праграма "Добрай раніцы, Беларусь!" з лютага выходзіць у новым фармаце, і цяпер яна стала больш інтэрактыўнай, бо з'явіліся новыя рубрыкі, віктарыны, стала больш цікавых гасцей. Пачынайце сваю раніцу на "Беларусь 1"!