У праграме "Добрай раніцы, Беларусь!" - навічок

10.07.2015

"Звязда"

У ранішняй праграме "Добрай раніцы, Беларусь!" з’явіцца новая пара вядучых. Разам з Дарыяй цяпер пачынаць новы дзень вы будзеце ў кампаніі Дзмітрыя Новіка, ужо вядомага як вядучага маштабнага народнага шоу талентаў "Я магу!".

Сам Дзмітрый новае назначэнне каментуе так: "Для мяне гэта цікавы вопыт, які няхай і аднімае некалькі гадзін сну раніцай, але ўзамен я атрымліваю шмат новага, напрыклад, эстэтычную асалоду ад мінскіх світанкаў. Адно магу гарантаваць дакладна - буду зараджаць тэлегледачоў пазітывам! Да эфіраў цалкам гатовы, бо калегі падзяліліся са мной многімі сакрэтамі "тэлевізійнай кухні" і абяцаюць дапамагаць і надалей".

Іншыя, ужо любімыя гледачамі дуэты Святланы Бароўскай і Дзяніса Дудзінскага, Глеба Давыдава і Вольгі Мядзведзевай, Яўгена Перліна і Вольгі Рыжыкавай, Надзеі Цімафеевай і Сцяпана Гутнікава застаюцца без змен і працягваюць радаваць нас.

Алена ДРАПКО.