У "Добрай раніцы, Беларусь!" раскрываем сакрэты вытворчасці

28.08.2015

"Звязда"

Напярэдадні новага сезона на тэлеканале "Беларусь 1" у ранішняй праграме "Добрай раніцы, Беларусь!" з’явілася новая рубрыка MADE.BY, над падрыхтоўкай якой працуе дырэкцыя інтэрнэт-навін Агенцтва тэленавін Белтэлерадыёкампаніі.

Па серадах і пятніцах праект MADE.BY будзе расказваць пра тое, як пабудавана вытворчасць беларускіх тавараў. З чаго робяць глазураваныя сыркі, колькі часу патрабуецца, каб сабраць трактар, якое пілаванне падыходзіць для вэнджання ікры. Стваральнікі рубрыкі пакажуць увесь працэс вытворчасці ад пачатку і да самага канца і зробяць гэта максімальна даступна і цікава.

"Напрыклад, найбуйнейшы самазвал у свеце "БелАЗ" выкарыстоўвае 300 літраў паліва за гадзіну, а некаторыя сыры вытрымліваюцца ў 9-гадовым расоле; свежае малако на працягу сутак праходзіць цэлых дзевяць этапаў апрацоўкі, а колькасць амінакіслот, якія змяшчаюцца ў тварагу, большая, чым у некаторых відах мяса. Усе калготкі першапачаткова маюць адзін колер. Гэта не ўвесь пералік цікавых фактаў, з якімі пазнаёмяцца тэлегледачы", - адзначыла дырэктар дырэкцыі інтэрнэт-навін Агенцтва тэленавін Белтэлерадыёкампаніі Кацярына Забаўская.

Першыя выпускі вы ўжо маглі пабачыць у эфіры праграмы "Добрай раніцы, Беларусь!", пачынаючы з 19 жніўня. Таму глядзіце рубрыку MADE.BY па серадах і пятніцах і папаўняйце сваю скарбонку цікавых фактаў пра беларускую вытворчасць.

Алена ДРАПКО.