Трое ў лодцы і аперэта

06.03.2015

"Звязда"

"Беларусь 3" павіншуе гледачоў з 8 Сакавіка і з днём нараджэння Андрэя Міронава. У святочную праграму канала ўвайшлі канцэрты "зорак" класічнай і эстраднай музыкі, а таксама выдатныя кінакамедыі.

Так, у дзённым эфіры ў нядзелю будзе паказаны міжнародны гала-канцэрт артыстаў аперэты "Дзеля жанчын, дзеля жанчын…" (Ради женщин, ради женщин…"), а ўвечары меламанаў парадуе сумесны праект тэлевізійнікаў і Палаца культуры Маладзечна - зборны канцэрт папулярных беларускіх артыстаў.

Да дня нараджэння ўлюбёнца многіх жанчын Андрэя Міронава прымеркаваны паказ фільмаў "Трое ў лодцы, калі не лічыць сабаку" і "Саламяны капялюшык", дзе акцёр сыграў галоўныя ролі. Працягнуць лінейку кіно і забяспечаць гледачам цудоўны настрой камедыя Сідні Полака "Тутсі", дзе Дасцін Хофман сыграў адну з найлепшых сваіх роляў, і музычная камедыя Карэна Шахназарава "Мы з джаза"