Тэлеканал "Беларусь 1" запускае новы цыкл "Нашы дынастыі"

19.08.2016 "Звязда"

На пачатку новага сезона тэлеканал "Беларусь 1" прадставіць новы цыкл упадабаных гледачамі дакументальных фільмаў пад агульнай назвай "Нашы". Гэтым разам у фокусе ўвагі Агенцтва тэленавін - дзесяць фільмаў-партрэтаў працоўных дынастый, якія пакінулі адметны след на беларускіх прадпрыемствах, на чыгунцы, ва ўстановах аховы здароўя, у тэатры...

Як пад крылом аднаго самалёта працуецца тром пакаленням адной сям'і і што падштурхнула дваіх сыноў следам за бацькам спусціцца ў шахту, што значаць два алімпійскія медалі для адной сям'і і як чыгунка становіцца дарогай даўжынёй у жыццё - пра ўсё гэта распавядзе новы 10-серыйны цыкл "Нашы дынастыі", які выходзіць у эфір штотыдзень па пятніцах.

Вікторыя ЗАХАРАВА.