Тэлеімяніны. Адно свята на чацвярых

05.08.2014
"Рэспублiка", 5 августа 2014 г.

 
На бягучым тыдні дзень нараджэння адзначаць адразу чацвёра нашых знакамітых суайчыннікау - кампазітар Irap Лучанок, тэатральны рэжысёр Мікалай Пінігін, спявачка Тамара Пячынская i акцёр Віктар Манаеў. 3 гэтай нагоды віншаванні імяніннікам падрыхтаваў тэлеканал "Беларусь 3".
Шостага жніуня, у дзень, калі нарадзіліся Тамара Пячынская, Irap Лучанок i Мікалай Пінігін пакажуць канцэрт "Ад сэрца да сэрца...", у якім прагучаць рамансы у выкананні Тамары Пячынскай.
У гэты ж дзень у эфіры будзе прадстаўлены дакументальны фільм "Іrap Лучанок. Мелодыя лёсу", які распавядае пра жыццё i творчасць народнага артыста Беларусі i СССР. Сёмага жніўня на тэлеэкран выйдзе спектакль Мікалая Пінігіна "Выкраданне Еўропы, альбо Тэатр Уршулі Радзівіл". Пастаноўка складаецца з трох частак - балета, камедыі i камічнай оперы i ідзе ў жывых дэкарацыях Нясвіжскага замка. Адну з роляў у тэатральнай дзеі выканае народны артыст Беларусі Bіктар Манаеў, дзень нараджэння якога прыпадае менавіта на 7 жніўня. Пасля спектакля будзе паказаны дакументальны фільм пра мастацкага кіраўнка Купалаўскага тэатра "Мікалай Пінігін. Мяне няма".