"Сваты" вяртаюцца

12.04.2013
"Рэспублiка", 12 апреля 2013 г.


Прыхільнікаў народнага серыяла чакае прэм'ера.
Эксклюзіўны паказ новага, шостага сезона "Сватоў" ва Украіне стартаваў 11 сакавіка. А ўжо 15 красавіка тэлеканал "Беларусь 1" запрашае і айчынных тэлегледачоў да прагляду доўгачаканай прэм'еры.
Здавалася б, што яшчэ можа здарыцца ў вялікай дружнай сям'і Будзько-Кавалёвых, а цяпер яшчэ і Бярковічаў?
Здымкі новых серый працягваліся каля года. Сюжэт упершыню ахоплівае не толькі сезон летніх канікул, а цэлы год. Сваты з унукамі паспеюць павіншаваць каханых жанчын з 8 Сакавіка, "ухандохаюцца" на пасадкава-палівальна-ўборачнай, адправяць Яўгенію вучыцца ў інстытут (вядома, папярэдне пасварацца ў пух і прах), павіншуюць ветэранаў з 9 Мая, перажывуць з Міцяем усе складанасці цяжарнасці Ларысы, адзначаць юбілей Івана... Таксама Будзько-Кавалёвы-Бярковічы пабываюць на "Еўра-2012", пракацяцца на круізным лайнеры па Волзе, затрымаюць збеглага злачынцу, пабываюць у мінулым і сустрэнуць Новы год.
Акцёрскі склад застанецца ранейшым. Аднак вонкавы выгляд і вобраз некаторых герояў зменіцца кардынальна. Так, напрыклад, нечаканыя змены адбудуцца і ў сям'і Буханкіных-Ларыса з'явіцца ў пачатку сезона з кругленькім жывоцікам, а ў далейшым ашчаслівіць Міцяя двойняй.
Як удакладнілі ў прэс-службе Белтэлерадыёкампаніі, серыял "Сваты-6" будзе выходзіць у эфіры канала "Беларусь 1" па буднях адразу пасля інфармацыйнага выпуску "Панарама".

Ірына СВІРКО, "Р"