Стыль мыслення Сяргея Кацьера

11.07.2014
"Звязда", 11 июля 2014 г.


Асоба творцы на мяжы мастацтва і жыцця

На творчым рахунку гэтага тэлерэжысёра, сцэнарыста, журналіста не адна праграма, ся-род якіх "Тэлевізійны дом кіно", "Час кіно", "Кінавёрсты", некалькі дзясяткаў тэлепартрэтаў вя-домых дзеячаў кінамастацтва. Але ніводную са сваіх работ Сяргей Кацьер не лічыць вяршыняй творчасці, бо ён з'яўляецца самакрытычным і патрабавальным да сябе як да чалавека і да твор-цы. Сёлета яго дакументальны фільм "Залаты Віцязь. Мікалай Бурляеў" быў адзначаны Гран-пры на аднайменным міжнародным форуме. Каб пачуць яго ацэнку гэтай падзеі, а таксама абмерка-ваць сучасны стан дакументальнага кіно, мы завіталі на сустрэчу з мэтрам.

Знак якасці

- Давайце вернемся да фестывалю "Залаты Віцязь". Якія ўражанні пакінуў ён на гэты раз?
- Уражанні засталіся самыя станоўчыя. На "Залатым Віцязі" я бываю вось ужо на працягу 20 гадоў. Памятаю свой першы прыезд на фестываль (яго тады праводзілі ў Цярэспалі). Там я па-знаёміўся з Мікалаем Бурляевым і іншымі ўдзельнікамі, якія за гэтыя гады сталі маімі сябрамі. Фестываль мне вельмі блізкі, таму што яго дэвіз "За духоўныя ідэалы, за ўзвышэнне душы чала-века" я лічу, у прынцыпе, асновай дзяржаўнай палітыкі, пра якую ў нас так шмат гавораць. "Зала-ты Віцязь" займаецца гэтым вось ужо на працягу двух дзясяткаў гадоў. І столькі ж я разам з ім ра-біў рэпартажы, праграмы, творчыя партрэты, якія потым і ўзнагароды заваёўвалі. Летась, калі кі-раўніцтва канала "Беларусь 3" прапанавала мне зрабіць фільм пра заснавальніка фестывалю, з задавальненнем узяўся за працу.
Мікалай Бурляеў для мяне перш за ўсё аўтарытэт у галіне кіно. Чалавек, які ўдзельнічаў у стварэнні такіх фільмаў, якія маюць вагу ў сусветным кінематографе. Таксама ён па сваёй грамад-скай дзейнасці з'яўляецца адным з адметных дзеячаў славянскай культуры. Мне, напрыклад, удалося пазнаёміцца з яго трохтомнікам, што выйшаў летась. І, ведаеце, я быў уражаны: настоль-кі гэты чалавек - цэльная натура. Я, мабыць, упершыню сустрэў акцёра, у якога няма зазору па-між ім на экране і чалавекам у рэальным жыцці. У яго так пабудавана жыццё ў творчым і чалаве-чым планах, што не адчуваеш і не бачыш размежаванасці. Гэта было для мяне самым прыемным у працы над фільмам. Там не проста гісторыя "Залатога Віцязя", а гісторыя пра чалавека, якога я паважаю, якім захапляюся, які блізкі мне па духу.
Я казаў тое са сцэны і цяпер паўтаруся, што гэтая ўзнагарода не мне як рэжысёру, а прыз Мікалаю Пятровічу як з'яве ў мастацтве і ў жыцці. Лічу, узнагародзілі і Беларусь, бо на працягу ўся-го існавання фестывалю наша краіна заўсёды падтрымлівала яго. Таксама гэта прыз Белтэлера-дыёкампаніі, якая заўжды знаходзіць магчымасць паслаць здымачную групу на "Залаты Віцязь" і тым самым не абмінуць падзеі кінафоруму. Таксама ўзнагародзілі наш культурны тэлеканал "Бе-ларусь 3", які выступіў ініцыятарам стварэння гэтага фільма. Я атрымаў узнагароду, аднак гэта на-ша агульная перамога.

- Калі гаварыць пра кіно на сёлетнім фестывалі: ці ўдалося ўбачыць свежы погляд, нешта асаблівае?
- Сёлета я быў членам журы ў намінацыі "Дакументальнае кароткаметражнае кіно", дзе было шмат фільмаў з розных краін, таму паглядзець нешта ў іншых намінацыях не заўсёды ўдава-лася. Беларусь, як заўсёды, была годна прадстаўлена на фестывалі. Нават, калі гаварыць пра нашу намінацыю, то фільм Юрыя Цімафеева "Крокі над вадой" атрымаў "Залатога Віцязя". Юрый - выпускнік Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, таленавіты малады чалавек, які цяпер працуе на "Беларусьфільме". Было вельмі прыемна, калі журы сышлося ў меркаванні, што гэты фільм лепшы. Ён выбіваўся з асноўнага конкурснага патоку сваёй мастацкасцю, наяўнасцю аўтар-скага погляду.
Сёння настолькі ўсе прывыклі да тэлевізійнага фармату, да мэйнстрыму ў дакументаль-ным кіно, калі трэба ўсё рабіць хутка, дынамічна, а тут зусім іншае кіно - паглыбленне ў героя, выразныя сродкі, вобразнасць. Хаця ў нашай намінацыі былі і іншыя добрыя карціны. Спрабую на "Лістапад" прапанаваць фільм "Папа, здравствуй" рэжысёра Наталлі Кананенкі, у аснове якога ляжыць прытча пра блуднага сына, але гэта дакументальнае кіно. Дэбют ад жанчыны-рэжысёра. На фестывалі карціну ўзнагародзілі "Бронзавым Віцязем". Галіна Адамовіч прадставіла выдатную працу. Яе фільм "Шамбала" пра людзей на беларускіх балотах - таксама вельмі пранікнёны. І такіх фільмаў было шмат, але, на жаль, добрых работ на фестывалі заўсёды больш, чым прызоў.
Мне даводзіцца быць на розных фестывалях, і заўсёды я чую меркаванні, што беларускае кіно - гэта перш за ўсё якасць. Прыемна, што з часам наш узровень не падае.

Кожны сам выбірае дарогу

- Вы выкладаеце ў Акадэміі мастацтваў не першы год. Што можаце сказаць пра патэнцы-ял маладых талентаў?
- Хачу сказаць, што моладзь у нас выдатная. Усе, хто прыходзіць да нас у акадэмію ву-чыцца, розныя. Часам даводзіцца і сварыцца, бо кажу ім , што нельга быць такімі лянівымі і неці-каўнымі. Ёсць праблемы з выбарам тэм, з іх асэнсаваннем. Добра, калі на рэжысуру прыходзяць, ужо маючы адукацыю за плячыма. Тады ў чалавека ўжо сфарміравана пэўнае бачанне свету. На-прыклад, быў у мяне курс, дзе студэнты атрымлівалі ўжо другую вышэйшую адукацыю. І мне бы-ло прыемна з імі працаваць. Цяпер усе яны ў прафесіі, гэта вельмі радуе.
Кожны сам выбірае дарогу. Рэжысура - вельмі шырокае паняцце. Неабавязкова праца-ваць на тэлебачанні, калі ты скончыў акадэмію па спецыяльнасці "Рэжысура тэлевізійнага кіно". Рэжысёр - гэта стыль мыслення, светапогляд, уменне арганізаваць працэс. Таму я наогул не камплексую з-за таго, што нехта з маіх вучняў не будзе займацца тэлебачаннем.
Усе знойдуць сваё месца. Нават проста атрымаць вышэйшую гуманітарную адукацыю ка-рысна. Бо тут гісторыя кіно, літаратуры, жывапісу і наогул мастацтва. Гэта спатрэбіцца ў жыцці, каб элементарна сваім дзецям патлумачыць, што добра і што дрэнна. У мяне на курсе шмат дзяўчат вучыцца, і я не ўпэўнены, што ўсе яны стануць рэжысёрамі тэлебачання. Праца складаная, я, мо-жа, нават і не жадаў бы іх бачыць на тэлебачанні, таму што яно патрабуе самаахвяравання. Гэта машына, канвеер. А жанчына павінна мець час выхоўваць дзяцей, гатаваць мужу смачныя абеды, павінна быць падтрымкай у сям'і. Калі ж яна прападае на тэлебачанні днямі і начамі, то гэта не жанчына, а рэжысёр. Але я не асуджаю іх за жаданне вучыцца.
Прафесіяналамі становяцца ў працы. Вучоба ва ўніверсітэце - толькі фундамент, ад якога пры жаданні ты потым зможаш адштурхнуцца, а можаш пайсці зусім іншым шляхам. Сённяшнія студэнты знаходзяцца далёка наперадзе ў плане тэхналогій. Іншая справа, што ўсе хочуць зды-маць, арыентуючыся на ўласныя пажаданні, а на тэлебачанні сёння правілы дыктуе прадзюсар і густы гледачоў. Тэндэнцыя дрэнная, але тэлебачанне - з'ява масавая і даступная ў кожным до-ме: а кіно - яно павінна быць аўтарскім, эксклюзіўным і не рыначным. Нельга ўсё вымяраць руб-лём.

- Які ваш падыход у навучанні? Як дапамагаеце маладым людзям шукаць сябе ў прафе-сіі?
- У кожным трэба бачыць індывідуальнасць і даваць ёй магчымасць развівацца. Ад вы-кладчыка залежыць, як будзе ўсё гэта адбывацца. Можна пахвалой узняць чалавека да нябёс, а потым ён упадзе і паб'е нос. А можна прыціскаць патроху, каб юны творца нарошчваў мышцы і прабіваў сабе дарогу, бо яму трэба будзе рабіць гэта ўсё жыццё. Трэба вучыць студэнтаў адстой-ваць свой пункт гледжання, адэкватна ўспрымаць крытыку, памыляцца, набіваючы гузакі. Іншая справа, што мой светапогляд, густы таксама ўплываюць на іх і дыктуюць пэўную атмасферу на курсе. Але я нікога не перацягваю ў сваю "веру", бо, як і любы творчы чалавек, маю свае сумнен-ні, комплексы, і навязваць нешта іншым не збіраюся. Наадварот, імкнуся нечаму ў сваіх студэнтаў вучыцца. Мяне цікавіць узаемаабагачэнне.

Выплыць з патоку

- Лічыцца, што ў рэжысуру трэба ісці з вопытам. Што вас падштурхнула да жадання рэалі-зоўвацца ў гэтай прафесіі?
- Выпадковасцяў не бывае. Я марыў стаць ваенным, як сапраўдны хлопчык, уяўляў сябе лётчы-кам альбо мараком. Але так склаліся абставіны, што паступіў у політэхнічны ўніверсітэт. Там жа ў Яраслаўлі было і тэатральнае вучылішча, але туды мяне не цягнула. Хоць і любіў тэатр, займаўся ў студэнцкай тэатральнай студыі мініяцюр. Аднак не думаў, што буду сур'ёзна гэтым займацца. Планаваў працаваць кіраўніком на вытворчасці. Не істотна, быў бы я галоўным інжынерам, а мо-жа і дырэктарам завода... А склалася так, што я працую на тэлебачанні. Прайшоўшы заводскую школу мне было прасцей асвоіцца ў тэлевізійным асяродку. Працаваць тут - значыць бегчы на доўгую дыстанцыю, кожны дзень ствараць новы прадукт. Трымаць узровень. Я быў да гэтага пад-рыхтаваны.

- Дакументальнае кіно - ваша хобі, а тэлебачанне - праца. Як размяжоўваеце іх?
- Я 25 гадоў рабіў штотыднёвую праграму, якая патрабуе сямідзённай падрыхтоўкі. Але гэта паток, экстрым, а заўсёды хочацца да нейкай тэмы падысці грунтоўна, каб было больш часу на мантаж, падрыхтоўку, агучванне. Дакументальнае кіно дае мне такую магчымасць, хоць гэта і надараецца толькі ў адпачынку. Там я не проста адпачываю, а займаюся любімай справай у пры-мальным для сябе тэмпе.

- Якое месца займае кіно сярод каштоўнасцяў у вашым жыцці?
- Кіно - гэта і ёсць маё жыццё. Безумоўна, мне пашчасціла, што гэтая дзейнасць стала маёй працай. Аднак яна не з'яўляецца для мяне галоўным. Галоўнае - гэта мая сям'я, дзеці і ўну-кі. Хоць і не магу сябе ўявіць не ў прафесіі, бо ўсё ж калі няма ў цябе інтарэсу да ўласнага жыцця, то і іншым людзям ты будзеш не цікавы.

Алена ДРАПКО.