Старое новае знаёмства

24.09.2002
"Звязда", 24 верасня 2002 г.


Першы нацыянальны тэлеканал мяняе не толькі "абалонку", але і напаўненне.
Мы, гледачы, гэтага чакалі. Яны, прафесіяналы тэлеэфіру, да гэтага старанна рыхтаваліся. І вось 21 верасня ў цэнтры Мінска адбылася памятная сустрэча - акцыя "Тваё тэлебачанне - твая краіна".
"Нетутэйшыя" маглі назіраць за развіццём падзей, проста ўключыўшы тэлевізары падчас спецвыпуску праграмы "Добры дзень, Беларусь!". А мінчане і госці сталіцы накіраваліся непасрэдна да Палаца спорту. Нягледзячы на дрэннае надвор'е і шчыльнае ачапленне, народу сабралася, напэўна, не меньш, чым на Дні горада.
Вось толькі адна абсалютна новая на БТ з'ява: начны канал, своеасаблівы экперымент з новымі тэмпамі і асобамі. Будзе шмат музыкі, авангарднага кіно, ток-шоу і г.д. Акрамя таго, нарэшце Першы нацыянальны пачаў рабіць стаўку на канкрэтных вядучых накшталт акцёра Аляксандра Юрчанкі ці знакамітай вядучай Тамары Лісіцкай, якія будуць прыцягваць аўдыторыю.

Вікторыя ЦЕЛЯШУК.