Стаў вядомы нумар, пад якім Ілля Волкаў выступіць у фінале "Еўрабачання-2013"

26.11.2013
"Звязда", 26 лістапада 2013 г.

 
Па выніках жараб'ёўкі, якая адбылася ўчора, стала вядома, што прадстаўнік Беларусі выступіць пад 7 нумарам.
Удзельнікі выйдуць на сцэну ў наступным парадку:
1. Швецыя - Эліяс Эльффош Эльфстрэм "Det ar dit vi ska" ("Вось куды мы ідзем")
2. Азербайджан - Рустам Карымаў "Me And My Guitar" ("Я і мая гітара")
3. Арменія - Моніка Аванесян "Choco Fabric" ("Шакаладная фабрыка")
4. Сан-Марына - Мікеле Перніола "OoO Sole Intorno a Me" ("О-о-О сонечнае святло акружае мяне")
5. БЮР Македонія - Барбара Паповіч ("Охрыд і музыка")
6. Украіна - Сафія Тарасава "We are One" ("Мы адзіныя")
7. Беларусь - Ілля Волкаў "Спявай са мной"
8. Малдова - Рафаэль Бабейка "Cum sa fim" ("Як быць")
9. Грузія - The Smile Shop "Give Me Your Smile" ("Падары мне сваю ўсмешку")
10. Нідэрланды - Мілен і Разана "Double Me" ("Двойчы я")
11. Мальта - Гайя Каўчы "The Start" ("Пачатак")
12. Расія - Даяна Кірылава "Мар"

Нагадаем, фінал дзіцячага"Еўрабачання-2013" адбудзецца ў Кіеве 30 лістапада.
Прамую трансляцыю будуць весці тэлеканал "Беларусь 1" і "Беларусь 24".