Спорт на хакейны "Лад"

06.10.2009
"Звязда", 6 октября 2009 г.


Пачынаючы з 2 кастрычніка, усе хатнія матчы мінскага клуба ў Кантынентальнай хакейнай лізе беларусы будуць глядзець у прамым эфіры. Партнёрскае пагадненне на гэты конт падпісалі Белтэлерадыёкампанія і хакейны клуб "Дынама".
У прэс-службе БТРК пацвердзілі - дамова гэта мае камерцыйны скаладльнік, але сума здзелкі не агучваецца. Затое падкрэсліваецца іміджавы момант. "Трансляцыі матчаў КХЛ у прамым эфіры будуць садзейнічаць папулярызацыі хакея сярод беларусаў і выхаванню новых балельшчыкаў гэтага віду спорту, - лічыць галоўны дырэктар галоўнай дырэкцыі тэлеканала "Лад" Сяргей Кухто. - А цікавасць да яго будзе толькі расці, бо ў 2014 годзе нас чакае чэмпіянат свету".
Выязныя гульні "Дынама", якія па мінскім часе пачынаюцца а 18 гадзіне, будуць транслявацца ў эфіры на гадзіну пазней. Час трансляцый сустрэч з гарадоў, розніца з якімі складае дзве і больш гадзін, будзе вызначаць Белтэлерадыёкамінанія.
 
Вікторыя ЦЕЛЯШУК.