Спецыяльны праект Беларускага радыё

03.09.2002
"Звязда", 3 верасня 2002 г.


Заўтра, 4 верасня, першая праграма беларускага радыё плануе ажыццявiць спецыяльны праект, прысвечаны будаўнiцтву новага будынка Нацыянальнай бiблiятэкi краiны. Арганiзатары спадзяюцца, што iм не толькi ўдасца прыцягнуць большую ўвагу да будаўнiцтва, але i пэўныя сродкi на спецыяльны рахунак, адкрыты для дабрачынных ахвяраванняў.
Паводле слоў каардынатара праекта Яўгена Казюкiна, на працягу ўсяго дня па радыё будуць перадавацца сюжэты, якiя прысвечаны новабудоўлi. Запланавана выступленне ў прамым эфiры дырэктара Нацыянальнай бiблiятэкi Беларусi Галiны Алейнiк, рэпартажы пра сённяшнi стан спраў у галоўнай бiблiятэцы краiны, пра перспектывы будаўнiцтва. Чакаюцца гутаркi з тымi, хто ўжо ахвяраваў сродкi на будаўнiцтва, з архiтэктарамi новай бiблiятэкi. Плануецца, што па радыё прагучыць iнтэрв’ю са Старшынёй Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Аляксандрам Вайтовiчам, а таксама са старшынёй нацыянальнай камiсii па справах ЮНЕСКО Уладзiмiрам Шчасным.

Сяргей КУЗНЯЦОЎ.