Спартыўныя падзеі для шырокай аўдыторыі!

24.07.2015

"Звязда"

Праграмы тэлеканала "Беларусь 5" сталі даступнымі для ўсіх тэлегледачоў нашай краіны. Гэта стала магчымым дзякуючы ўключэнню тэлеканала ў агульнадаступны пакет тэлепраграм, абавязковых для распаўсюджвання ў Беларусі.

Прамыя трансляцыі найбуйнейшых міжнародных спаборніцтваў, спецыяльныя выпускі тэматычных праграм, апошнія навіны са свету вялікага спорту цяпер даступныя ўсім беларускім аматарам.

"З 1 ліпеня трансляцыя тэлепраграмы "Беларусь 5", уключанай у пералік тэлепраграм, якія ўваходзяць у абавязковы агульнадаступны пакет, зацверджаны пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, будзе ажыццяўляцца ў складзе базавага пакета праграм камерцыйнага наземнага лічбавага эфірнага тэлевізійнага вяшчання па стандарце DVB-T2 у адкрытым фармаце", - паведамілі ў "Белтэлекаме".

Нагадаем, "Беларусь 5" - першы нацыянальны спартыўны тэлеканал, які з’яўляецца нішавым у структуры галоўнага дзяржаўнага медыяхолдынга краіны. Аснову яго складае эксклюзіўны спартыўны кантэнт. Пачаў тэлеканал сваё вяшчанне на тэрыторыі Беларусі з дапамогай кабельных аператараў электрасувязі, а таксама праз ІР-тэлебачанне праз РУП "Белтэлекам" (лічбавае эфірнае тэлебачанне "ZАLА") у кастрычніку 2013 года