Слухай люмімае!

07.12.2012
"Звязда", 7 снежня 2012 г.


Сёння мы працягваем знаёмства з праектамі сезона 2012-2013 гг. на радыёстанцыі "Сталіца".
Кажуць, што для чалавека самы лепшы гук - гэта гук яго імя. А яшчэ кажуць, што імя ўздзейнічае на лёс. І калі ведаеш значэнне свайго імені, можам карэкціраваць свой жыццёвы шлях. І яшчэ цікавы факт - уладальнікам аднаго імені ўласцівы падобныя рысы характару. Пра гэта і многае іншае - кожную нядзелю у 10.45 у рубрыцы "Пра што кажуць імёны" расказвае Алена Давыдава.
50 сланоў напіліся алкаголю і пачалі бунтаваць. Сабака з'еў амаль 300 долараў. Малпы не засынаюць, пакуль не паслухаюць казку на ноч. Залатыя рыбкі паспрачаліся ў конкурсе прыгажосці. І гэта далёка не ўсё, што умеюць нашы хвастатыя сябры. Пра іншыя іх таленты раскажа Марына Савіцкая ў аўтарскай рубрыцы "Зялёны калідор" па выхадных у 08.15.
Людзей заўсёды цікавіла пытанне: як раскрыць свой характар, магчымасці і талент, поўнасцю праявіць свой тэмперамент. А для гэтага трэба даведацца пра сябе ад сяброў, знаёмых ці не знаёмых. Але хто скажа ўсю праўду пра вас? На дапамогу прыходзяць айчынныя і замежныя псіхолагі, якія правялі шматлікія назіранні і даследаванні людзей і распрацавалі спецыяльныя методыкі па вызначэнні характару. Першае ўражанне пра чалавека складваецца дзякуючы знешнасці, звычкам, схільнасцям, жыццёвым перавагам, манеры апранацца і гэтак далей. Таму, каб даведацца больш пра характар, не трэба праводзіць нейкія складаныя тэсты, для гэтага дастаткова паглядзець на чалавека і прадметы, якімі ён карыстаецца, даведацца пра захапленні. Такім чынам кожную суботу і нядзелю ў 17.45 кажам, хто ты і твой любімы чалавек у рубрыцы Ігара Емельяновіча "Хто ты".