Слухай любiмае!

02.11.2012
"Звязда", 2 лістапада 2012 г.

 
Сёння мы працягваем знаёмства з праектамі сезона 2012-2013 гг. на радыёстанцыі "Сталіца".
Кожную суботу з 11.00 слухайце аўтарскую праграму Дануты Анцілеўскай "Вольна! Выхадны!" Праект разлічаны не толькі на тых, хто служыць у войску. Ён для ўсіх, каго цікавяць ваенныя будні сучаснай беларускай арміі (родных і блізкіх ваеннаслужачых, звольненых у запас і тых, хто збіраецца аддаць свой пачэсны доўг Радзіме). Частка перадачы адводзіцца лістам ваеннаслужачых і іх бацькоў. У пісьмах яны перадаюць прывітанні і віншаванні, заказваюць музычныя творы.
Што на тыдні выдавалі інфармацыйна-музычныя крыніцы свету і што заслугоўвае ўвагі? Самая актуальная інфармацыя аб найбольш значных падзеях музычнага жыцця - кожную суботу а 9-й гадзіне вечара ў праграме "Музычны агляд" з вядучай Аленай Ражковай.
Феерыя танца ў начной забаве "Сталічная дыскатэка!" Апоўначы паміж суботай і нядзеляй кажам "НЕ!" будзённым клопатам, суму, тузе і абыякавасці да жыцця! Дзве гадзіны модных танцавальных хітоў, перспектыўных навінак, а таксама даўно і шчыра любімых песень, якія вы заказваеце праз СМС. Акрамя таго - агляд вяршынь прэстыжных дэнс-чартаў і дзясятка самых модных танцавальных трэкаў планеты! Абавязкова завітайце і пераканайцеся: тут не сумна!
Індыйская бангра і турэцкі поп, японскі рок і дамініканская бачата, лапландскія ейкі і бразільская самба... У свеце - шмат цікавага! І толькі некаторая частка неверагоднага багацця сусветнай музыкі - у аўтарскай праграме Таццяны Шышло "Экзотыка". Паўгадзіны музыкі самых розных стыляў і кірункаў з самых розных куткоў свету - кожную нядзелю ў 21.00.
Больш падрабязна з праграмамі можна азнаёміцца на старонцы ў інтэрнэце www.stаlіса.tvr.bу.