Слухай любімае! Слухай "Сталіцу"!

16.11.2012
"Звязда", 16 лістапада 2012 г.


Калі вы хочаце быць у курсе падзей сталічнага рэгіёна - настройце хвалю радыёстанцыі "Сталіца" на сваім радыёпрыёмніку, тут вы заўсёды знойдзеце для сябе нешта цікавае.
Кожную нядзелю а 23 гадзіне аўтар і вядучы Арцём Лук'яненка прапануе праграму для сапраўдных меламанаў, якія не проста арыентуюцца ў музыцы, а могуць упэўнена адстойваць свой музычны густ. За самае абгрунтаванае меркаванне ёсць магчымасць атрымаць прыз. "Музычны паядынак!" - праграма, якую ствараюць самі слухачы, менавіта ад іх голасу залежыць, хто будзе пераможцам
Праграма "Культурная сфера" і яе аўтар Алена Давыдава запрашаюць зацікаўленых на культурны праменад кожную суботу а 18 гадзіне. Вядучая знаёміць сваіх спадарожнікаў з дзеячамі мастацтва сучаснай Беларусі, расказвае пра іх творчыя мары і задумы, раскрывае сакрэты іх майстэрства і таленту. А яшчэ прыхільнікаў мастацтва чакае шмат іншай карыснай інфармацыі пра апошнія навіны і анонсы культурнага жыцця сталіцы.
Вы аматар спорту? Для вас кожны чацвер у 15.30 на сталічнай хвалі "Спартыўны экспрэс". Аўтар праграмы Аляксей Тэра паведаміць пра ўсе турніры і матчы, што адбыліся ў беларускім і сусветным спорце, дакладна раскажа пра каляндар будучых спартыўных падзей, а таксама прапануе конкурс са слухачамі, дзе дасць магчымасць праверыць ваш талент прагназіста і спартыўную эрудыцыю.
Больш падрабязна з праграмамі можна пазнаёміцца на старонцы ў інтэрнэце www.stаlіса.tvr.bу.