"Славянскі базар" у прамым эфіры...

11.07.2003
"Звязда", 11 ліпеня 2003 г.


Белтэлерадыёкампанія мае намер вельмі падрабязна асвятляць сёлетні Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску", які пройдзе з 12 па 18 ліпеня.
Як паведамілі ў прэс-службе Белтэлерадыёкампаніі, на Першым нацыянальным тэлеканале плануецца ў прамым эфіры паказаць цырымоніі адкрыцця і закрыцця фестывалю, гала-канцэрты майстроў мастацтваў Беларусі, Украіны і Расіі. Акрамя таго, плануецца, што ў прамым эфіры будзе трансліравацца XII Міжнародны конкурс маладых выканаўцаў эстраднай песні "Віцебск-2003". Таксама падзеі ў Віцебску будуць асвятляцца шэрагам праграм БТ-1.
На 20 ліпеня запланаваны паказ 40-хвіліннай тэлевізійнай версіі гала-канцэрта Міжнароднага дзіцячага музычнага конкурсу, які пройдзе ў Віцебску 16 ліпеня.
Падзеям "Славянскага базара" шмат увагі плануе ўдзяліць І Беларускае радыё.

Сяргей КУЗНЯЦОЎ.