"Шок-о-ЛАД"

28.11.2006
"Звязда, 28 лістапада 2006 г.


Пачынаючы з сённяшняга дня на канале "ЛАД" выходзiць маладзёжны музычна-забаўляльны праект "Шок-о-ЛАД". Праграма, якая заваявала ў мiнулым сезоне бронзавую ўзнагароду нацыянальнага конкурсу "Тэлевяршыня", была распрацавана супрацоўнiкамi тэлерадыёкампанii "Гродна" для прадстаўлення незвычайных людзей, маладых талентаў, зорак шоу-бiзнэсу.
Паводле задумы стваральнiкаў, "Шок-о-ЛАД" прадставiць два бакi медаля: з аднаго боку, "шок" як крытычнае, невядомае, эпатажнае, з другога "ЛАД" - добрае, пазiтыўнае i аптымiстычнае. Карацей, вядучыя праграмы Лёша Багдановiч i Насця Ганiева, як плiткi чорнага i белага шакаладу, знаходзяць у кожнай з’яве i горыч, i салодкасць, але канчатковы выбар пакiдаюць за аўдыторыяй. Сюжэты для праграмы рыхтуюць творчыя групы ўсiх абласных тэлерадыёкампанiй.

Вiкторыя ЦЕЛЯШУК.