Іронія як сродак лекавання

21.10.2008
"Звязда", 21 октября 2008 г.

У Год здароўя на Першым канале як нiколi многа медыцынскай тэматыкi. З 20 кастрычнiка пачаўся самы рэйтынгавы серыял пра медыцыну - "Доктар Хаўс" (ЗША). Гiсторыя пра генiяльнага ўрача-дыягноста Грэгары Хаўса, якi, нягледзячы на складаны характар - лепшы ў сваёй галiне, атрымала некалькi прэстыжных кiнаўзнагарод, а выканаўца галоўнай ролi акцёр Х'ю Лоры быў адзначаны двума "Залатымi глобусамi" i трыма намiнацыямi на "Эмi".
"Доктар Хаўс" - гэта не сучасная камедыя, а хутчэй iранiчны дэтэктыў, i многiя прыхiльнiкi серыялу невыпадкова адзначылi, што персанаж доктара Хаўса блiзкi да Шэрлака Холмса - блiскучы розум, унiверсальны спецыялiст, мае адзiнага сябра доктара Уiлсана i жыве ў доме 221б. Толькi змагаецца ён не са злачынцамi, а з недасканаласцю свету. I толькi такi герой - непалiткарэктны, замкнёны, рэзкi i цынiчны, часам, здаецца, нават жорсткi - у канечным вынiку перамагае хваробы па ўсiх пунктах...

Вiкторыя ЦЕЛЯШУК.