Радыёмост звяжа Мінск і Кіеў у Дзень чарнобыльскай трагедыі

26.04.2012
"Звязда", 26 красавіка 2012 г.


Радыёмост Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё з Нацыянальнай радыёкампаніяй Украіны, прысвечаны тэме рэабілітацыі забруджаных тэрыторый і двухбаковаму супрацоўніцтву ў пераадоленні наступстваў катастрофы на ЧАЭС, пройдзе 26 красавіка.
У мінскую студыю запрошаны прадстаўнікі дэпартамента па ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Беларусі - першы намеснік начальніка дэпартамента Анатоль Загорскі і начальнік упраўлення рэабілітацыі пацярпелых тэрыторый Генадзь Анціпаў.
Радыёмост прагучыць у эфіры Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё 26 красавіка ў 12.05.