"РадыЁфакт" - 20 гадоў у прамым эфіры

04.03.2011
"Народная газета", 4 марта 2011 г.


Аналагаў самай папулярнай інфармацыйна-аналітычнай перадачы Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё ў беларускай медыяпрасторы няма.
Дваццаць гадоў кожную новую раніцу працоўнага дня карэспандэнты і вядучыя праграмы расказваюць, чым жыве краіна і што адбываецца ў замежжы, палітычныя аглядальнікі і эксперты аналізуюць галоўныя падзеі ў палітычным і эканамічным жыцці Беларусі і свету, спартыўныя каментатары сочаць за поспехамі беларускіх спартсменаў, а сіноптыкі прадказваюць, якім будзе надвор'е. Рэпарцёры праграмы кожны дзень знаходзяць штосьці новае, цікавае, незвычайнае, уздымаюць праблемы і разам са спецыялістамі шукаюць іх вырашэнне. Сёння "Радыёфакт" - візітная картка Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё. Аналагаў гэтай перадачы ў беларускай медыя-прасторы няма. Пастаянныя слухачы праграмы ёсць практычна па ўсім свеце - паўсюль, дзе ёсць доступ у інтэрнэт.
Калектыў "Народнай" віншуе калег з юбілеем і жадае заўсёды заставацца на хвалях поспеху і дабрабыту.