Прырост у "Галоўным эфіры"

09.01.2015

"Звязда", 9 студзеня 2015 г.

З Новага года ў аналітычным праекце канала "Беларусь 1" з'явіўся новы дуэт вядучых - палітычны аглядальнік Агенцтва тэленавін Сяргей Гусачэнка і вядучая навін і праграмы "Панарама" Паліна Шуба.

Такім чынам, цяпер вынікі тыдня штонядзелю падводзяць па чарзе тры пары вядучых: Дзмітрый Бачкоў і Алена Насачова, Іван Міхайлаў і Вікторыя Сянкевіч і Сяргей Гусачэнка з Палінай Шубай. А вось задачы праекта, запэўніваюць яго стваральнікі, засталіся нязменнымі. "Мы імкнёмся зрабіць своеасаблівы экстракт з самых цікавых падзей мінулага тыдня, пры тым у зразумелай і даступнай для кожнага форме,?- падкрэслівае дырэктар Агенцтва тэленавінаў Кірыл Казакоў.?- "Беларусь 1" - класічны грамадска-палітычны канал, і мы не адмаўляемся ад агульнапрынятай формы падачы матэрыялаў, але дадаём і пэўныя навінкі для прыцягнення той часткі аўдыторыі, што "жыве" ў інтэрнэце, хутка думае і атрымлівае інфармацыю з самых розных крыніц".

Вікторыя ЦЕЛЯШУК.